Грамадства44

«Дзядзька Сэм цікавіцца». Ярмошына расказала, як яе спрабавалі купіць

Былая кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў прапагандысцкім фільме «Адзін за ўсіх», выдадзеным АНТ з нагоды 30-годдзя прэзідэнцкіх выбараў 1994 года, расказала пра тое, як яе нібыта ў 2001 годзе спрабавалі купіць — вядома ж, беспаспяхова.

Лідзія Ярмошына. Скрыншот з відэа

Стваральнікі фільма расказалі, што апаненты Лукашэнкі, маўляў, купленыя, а як іх подкуп адбываецца, на сваім уласным досведзе расказала Ярмошына:

«Прынамсі, тых, хто адносіўся да дэмакратычных палітыкаў, я думаю, што пэўныя сілы на Захадзе і Усходзе падкуплялі і глядзелі.

@nashaniva Як «Дядюшка Сэм» спрабаваў купіць Лідзію Ярмошыну #беларусь #ярмошына #ермошина #лукашенко #выбары #выборы #президент #сша #онт #нашаніва ♬ Funny Guy - Parry Music

Я магу сказаць, што ў 2001 годзе, незадоўга да выбараў, адзін з вядомых палітыкаў мне сказаў: «Лідзія Міхайлаўна, дзядзька Сэм цікавіцца, колькі вы каштуеце?» Вось і ўсё», — вычарпальна выказалася па праблеме стваральніца дзейнага ў лукашэнкаўскай Беларусі механізму правядзення выбарчых кампаній.

Каментары4

  • План Далеса
    11.07.2024
    Калі ў галаве пачынаюць гучаць гукі дзядзькі Сэма, то трэба лепей закусываць
  • Улад
    11.07.2024
    Купіць ці перакупіць?
  • 2×40%=83,01%
    11.07.2024
    Гледзячы на Лідзію Міхалну, наведвае думка, што не Сэм цікавіццца ёю, але яна - сэмам і чарлікам. На цвярозую галаву такіх піруэтаў з выбарчым працэсам не наробіш.

Цяпер чытаюць

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты14

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Вітольду Ашурку споўнілася б 55 гадоў2

«Пераапрануўся ў амапаўца і дырыжыраваў чорнай дубінкай». Адзін з заснавальнікаў «Вольнага хору» — пра акцыі ў гандлёвых цэнтрах у 2020‑м і працу ў філармоніі ў Літве5

У Феадосіі пасля атакі БПЛА гарыць галоўная нафтабаза Крыма1

Першыя сем ізраільскіх закладнікаў перададзеныя Чырвонаму Крыжу

Які двор у Мінску прызнаны самым прыгожым і самым лепшым1

Спецыялісту па бяспецы, які працаваў у МТБ і Белсвісбанку, далі калонію па палітычным артыкуле3

На матчы Італія — Ізраіль будуць задзейнічаны кінолагі, сапёры, беспілотнікі, тэхналогія выяўлення зброі і выбухоўкі

Зборная Фарэраў — больш не футбольны карлік. Яны маюць чатыры перамогі ў адборы4

Трамп: ЗША могуць перадаць Украіне ракеты «Тамагаўк», калі Расія не пакладзе канец вайне ў найбліжэйшы час7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты14

Не горш за Амерыку і Заходнюю Еўропу. Як бы выглядаў Мінск, калі б былі рэалізаваныя даваенныя савецкія праекты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць