Грамадства1212

Качанава выступіла за суверэннае права дзяржавы на фальсіфікацыю выбараў і заклікала стварыць прыязную місію назіральнікаў ад БРІКС

«Падрыў электаральнага суверэнітэту зʼяўляецца нічым іншым, як элементам каланіяльнай дыктатуры», лічыць Наталля Качанава. Вядомая сваімі бессэнсоўнымі і шматслоўнымі заявамі старшыня Савета Рэспублікі сёння выступіла на пленарным пасяджэнні Х Парламенцкага форуму БРІКС у пашыраным фармаце ў Санкт-Пецярбургу, перадае БЕЛТА.

Наталля Качанава на пленарным пасяджэнні Х Парламенцкага форуму БРІКС у пашыраным фармаце ў Санкт-Пецярбургу. Фота: sovrep / Telegram

Паводле Качанавай, нацыянальныя выбарчыя кампаніі «часцяком становяцца мішэнню дэструктыўнай палітыкі». 

«Сёння вынікі літаральна любога галасавання <…> без перабольшання ўплываюць на будучыню светаўладкавання, умацаванне адзінай непадзельнай бяспекі, стабільнасці і ўсеагульнага міру», — заявіла Качанава.

Яна заклікала парламентарыяў ад краін БРІКС да замацавання «электаральнага суверэнітэту як неадʼемнага і выключнага права дзяржавы самастойна і незалежна арганізоўваць і праводзіць электаральныя кампаніі». 

«Галоўная мэта — забеспячэнне рэалізацыі поўнаўладдзя народа і свабоды яго выбару пры вяршэнстве нацыянальнага заканадаўства, недапушчэнне ўмяшання ў выбарчы працэс», — сказала Качанава. 

Яна прапанавала стварыць місію наглядальнікаў ад БРІКС, «якая будзе ацэньваць выбары зыходзячы з фактычнай адпаведнасці прынятым стандартам, без падгонкі справаздач пад палітычную пазіцыю заходніх элітаў».

«Магчыма, прыйшоў час падумаць над заснаваннем асаблівай міжнароднай інстанцыі па абароне нацыянальных выбарчых працэсаў. Бо сёння размова ідзе аб роўнасці ўсіх народаў на самавызначэнне, самастойны выбар нацыянальнага шляху развіцця, а падрыў электаральнага суверэнітэту зʼяўляецца нічым іншым, як элементам каланіяльнай дыктатуры», — дадала Качанава.

Ніводнага слова пра чэсны і празрысты падлік галасоў Качанава не сказала. У Беларусі не толькі назіральнікі, але звычайна і члены выбарчых камісій не ведаюць сапраўдных вынікаў галасавання.

Каментары12

  • Суповой пакетик
    11.07.2024
    Дорогая НН. Нешто Вас ТАК тошнит от Кочановой, что в одной фразе, посвященной ей, аж две ошибки? "Известна своими бессмысленными и многословными заявлениями председатель [...]" Во-первых, известнаЯ. во-вторых, перед "председателем" полагается запятая, а в-третьих - что ж Вы думаете, - нас от этой дамы НЕ тошнит? Еще как! Но даже о ней все-таки стоит писать грамотно...
  • Юры
    11.07.2024
    Качанава, ў тый момант, калі ўлада скасуе роўныя пачатковыя ўмовы для жадаючых удзельнічаць у выбарах і празрыстаць электральнай працэдуры для грамадства, "электаральны суверэнітэт" знікае і з'яўляецца ўзурпацыя улады. Тым больш што цябе ніхто не абіраў.
  • Дзяржаба
    11.07.2024
    Галоўнае захаваць мяне сваю!

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час2

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст19

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве1

«Я пажартаваў». Коўл пракаментаваў словы, што не ведаў, дзе Беларусь7

У Іране патлумачылі знікненне новага вярхоўнага лідара1

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ2

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі15

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць