Грамадства55

Каардынацыйная рада абрала кіраўніцтва

Спікеркай Каардынацыйнай рады стала Анжаліка Мельнікава са спісу «Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду», а яе намесніцай — Станіслава Гліннік са спісу «Еўрапейскі выбар».

Анжаліка Мельнікава, фота НАУ

Такі вынік выбараў быў цалкам прагназаваны, паколькі выбары кіраўніцтва Каардынацыйнай рады праводзіліся на безальтэрнатыўнай аснове: апрача гэтых дзвюх жанчын, больш нікога не вылучылі. 

Станіслава Гліннік. Фота: Люстэрка

«Перад намі шмат выклікаў і задач, і я прыкладу ўсе намаганні, каб гарантаваць празрыстасць працы КР і забяспечыць правы кожнага спісу ўплываць на важныя рашэнні. Будзе няпроста, але ў нас ёсць усё для таго, каб дасягаць мэтаў», — сказала пасля выбараў Анжаліка Мельнікава. 

Каментары5

  • Безальтэрнатыўна
    11.07.2024
    Дэмакратыя немінуча сканчаецца сацыялізмам
  • Шаноўныя
    11.07.2024
    Спадару Выбарцэ, папілуем ўсе бюджэты як найлепей
  • Назіральнік
    11.07.2024
    Абранне кіраўніцтва Рады фактычна ставіць кропку ў канфлікце Латушкі з Ягоравым, бо со стратай пасады спікера апошні канчаткова страчвае галоўны рычаг кантралявання дзейнасці Рады. Адзінае, на што Ягораў яшчэ можа паўплываць - гэта перашкодзіць ўнясенню зменаў у статут, бо ў кааліцыі фракцый Латушкі і Коўшык для гэтага недастаткова галасоў, але гэта ўжо не так істотна. Таму прыйшоў час працаваць - прывабліваць беларусаў і міжнародную супольнасць, прасоўваць грамадскія ініцыятывы, ствараць супраціў і выбіваць глебу з-пад ног хунты. У тым ліку і перацягваць на свой бок сярэдні і малодшы узровень наменклатуры і сілавікоў, які ў пэўны момант адыграе важную ролю ў абрынанні рэжыма і рэалізацыі рэформ. Дарэчы, зусім не факт, што ў першага абранага складу Рады гэта атрымаецца, але нічога не рабіць і далей дакладна не атрымаецца.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць