Надвор'е22

Мінулая ноч у Мінску была «агурковай». Гэта як?

У Мінску ў ноч з 11 на 12 ліпеня сіноптыкі зафіксавалі «агурковую ноч». На апорнай метэастанцыі ў мікрараёне Уручча ў гэты час сутак тэмпература паветра была каля 20°С, піша тэлеграм-канал «Минск и минчанин».

Такая назва звязаная з асаблівасцю росту агуркоў. Іх плады найбольш інтэнсіўна растуць пераважна ў цёмны час сутак, пры тэмпературы каля 20°С. У іншы час яны растуць таксама, але павольней.

«Агурковая ноч» — з'ява не тое каб зусім рэдкая, але і не частая. Да гэтага яна была зафіксаваная 6 жніўня 2023 года, 22 чэрвеня 2021-га і 6 ліпеня 2020-га. У той жа час летам 2010 года тэмпературу не ніжэй за 20°С ноччу зафіксавалі 18 разоў.

Пры гэтым па-сапраўднаму «агурковай» ноч можа лічыцца тады, калі адпаведная тэмпература зафіксаваная на метэастанцыі, бо там даныя «па-навуковаму дакладныя, гэта эталон». Бо «градуснік за акном, пад капотам машыны, градуснік на нагрэтай бетоннай сцяне дома або над цёплым асфальтам будзе даваць «агурочныя ночы» як з кулямёта».

Каментары2

  • 12.07.2024
    " Пры гэтым па-сапраўднаму «агурковай» ноч можа лічыцца тады, калі адпаведная тэмпература зафіксаваная на метэастанцыі, бо там даныя «па-навуковаму дакладныя, гэта эталон». "
    ))) Смешна. Можа зафісаваная на гурковых градах будзе больш дакладная ?
  • ●,●
    12.07.2024
    ●, не мяшайця навуковым атрымліваць зряпляту

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць