Грамадства1717

«Пачуй мяне. Ты — мудак». Прапагандыст Казакоў у жывым эфіры даў майстар-клас завочнай палемікі

Прапагандыст Кірыл Казакоў, намеснік генеральнага дырэктара агенцтва «Мінск-Навіны» і галоўны рэдактар газеты «Минский курьер» прадэманстраваў высокі палемічны ўзровень, абмяркоўваючы ў жывым эфіры вячэрняй праграмы агенцтва канфіскацыю кватэры ў свайго былога калегі Івана Падрэза.

Кірыл Казакоў

Казакоў прызнаўся, што калісьці з Падрэзам яны былі нават прыяцелямі і «абмяркоўвалі творчыя планы». Хоць, маўляў, як чалавек ён «лайно, поўнае лайно».

Прапагандыст не хавае задавальнення, што ў ягонага былога калегі канфіскавалі нерухомасць, якой ён «так моцна ганарыўся», і выказвае сваю радасць вельмі эмацыйна:

«Ваня Падрэз, пачуй мяне. Ты — мудак. Тым, што ў цябе забралі кватэру, павер ты мне — беларуская нармальная журналісцкая супольнасць гэтым ганарыцца».

Такі стыль вядзення завочнай дыскусіі выклікаў вялікае захапленне з боку яшчэ аднаго топавага прапагандыста Рыгора Азаронка, які запосціў гэты фрагмент праграмы ў сваім канале, напісаўшы, што «Кирилл Владимирович Казаков жжет».

Пра канфіскацыю і разгром сілавікамі сваёй кватэры былы вядучы АНТ і блогер Іван Падрэз паведаміў сёння ў інстаграме.

«У Беларусі, дзе ў мяне была кватэра, я цяпер «экстрэміст». Кватэра, якой я афіцыйна валодаў, цяпер канфіскаваная. Маю 78-гадовую маму выкінулі з яе. Яна правяла тры тыдні ў бальніцах, а потым у сяброўкі. (…) Гэта пекла. Гэта па-за ўсякай мараллю. Выкінуць 78-гадовую жанчыну з дома?» — напісаў Іван.

Каментары17

  • Руслан
    12.07.2024
    Только полный мерзавец может радоваться конфискации квартиры за политические взгляды. Тем более, когда из квартиры выселяют человека.
  • Гы
    12.07.2024
    Нічога, трансгендар Бондарава возьмецца і гэтага Казакова)
  • Ганьба
    12.07.2024
    Мая любімая рубрыка "У свеце жывёлаў, пад знакам Пі".
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж36

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Усе навіны →
Усе навіны

«Кава стане раскошай». Беларусы шакаваныя цэнамі ў крамах16

«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»15

Рубіа патлумачыў заяву Трампа пра зброю для Украіны за кошт НАТА

«Горад працоўнай славы 1941—1945». У Баранавічах адкрылі манумент з дзіўнай назвай9

У Беларусі і Расіі распрацуюць штучны інтэлект з традыцыйнымі каштоўнасцямі4

Асудзілі за «садзеянне экстрэмізму» былога дырэктара школы

Вучоныя знайшлі агромністае радовішча золата, якое змяшчае 99,999% усяго золата планеты8

У Польшчы адбылося ДТЗ з аўтобусам, поўным беларусаў3

Макрон заявіў пра гатоўнасць адправіць ва Украіну 50 тысяч вайскоўцаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж36

Спявачку Мэрыем Герасіменка на працягу двух гадоў збіваў муж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць