Барселонскае выдавецтва Gatopardo Ediciones выпусціць кнігу Евы Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?» у іспанскім перакладзе Андрэя Казінца ўжо гэтай зімой, паведаміла выдавецтва «Пфляўмбаўм».

«¿Qué buskas, lobo?» — адказ на гэтае пытанне змогуць пашукаць у Іспаніі, Мексіцы ці Аргентыне.
Цяпер будзе прасцей выбраць падарунак для іспанскамоўных сяброў, якія хочуць даведацца пра Беларусь больш за тое, што раскажа Euronews.
Раней беларускі бэстсэлер выходзіў па-дацку, па-нямецку, па-чэшску, па-шведску, па-нарвежску і па-польску.
Каментары