Меркаванні33

Саміт НАТА паказаў адсутнасць моцнага лідара накшталт Чэрчыля — Bild

Таго, хто пабачыў бы ў Пуціне пагрозу раней за 24 лютага 2022 года. Таго, хто сапраўды вынес урокі з гісторыі, для каго гісторыя не пусты гук.

Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб, прэзідэнты ЗША і Францыі Джо Байдэн і Эмануэль Макрон, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг. Фота: Photo by Kent Nishimura / Getty Images

Журналіст Bild Філіп Пятаў аналізуе саміт НАТА, які завяршыўся ў Вашынгтоне. Публікуем пераклад яго калонкі:

У НАТА ўваходзяць 32 краіны. Дзясяткі тысяч танкаў і самалётаў. Мільёны салдат. Сотні мільярдаў еўра вайсковага бюджэту. Самаму магутнаму абароннаму альянсу свету не хапае толькі аднаго: сапраўднага лідара.

Бо пры ўсёй моцы НАТА не ўдалося прадухіліць напад Расіі на еўрапейскую краіну. І дагэтуль НАТА дазваляе Пуціну бамбаваць украінскія дзіцячыя бальніцы. А абяцанне абараняць кожную цалю тэрыторыі НАТА?

Яго не паўтаралі б так часта, калі б сапраўды былі ўпэўненыя ў гэтым. Бракуе палітыка, здольнага выканаць задачу стагоддзя — абараніць наш вольны свет. Таго, хто пабачыў бы ў Пуціне пагрозу раней за 24 лютага 2022 года. Таго, хто сапраўды вынес урокі з гісторыі, для каго гісторыя не пусты гук.

Кагосьці накшталт легендарнага брытанскага прэм'ер-міністра Уінстана Чэрчыля. Перад абліччам нацысцкай пагрозы ён зразумеў, што супакаенне і баязлівасць — шлях у прорву. І быў гатовы ўзяць на сябе лідарства.

Стомлены прэзідэнт ЗША, нерашучы канцлер Германіі, эгацэнтрычны прэзідэнт Францыі — яны не такія. Можа, гэта мужная прэм'ер-міністарка Эстоніі Кая Калас?

Свету патрэбен новы Уінстан Чэрчыль. І тэрмінова, як ніколі, — піша Філіп Пятаў.

Каментары3

  • Так
    13.07.2024
    Калі розныя палітыкі і інтэлектуалы нашай часткі Еўропы папярэджвалі перад Расіяй, на Захадзе іх называлі "русафобамі". А цяпер "здзіўленне", проста неверагодна.
  • Янка
    13.07.2024
    Наўрадці лідарам захаду можа стаць палітык маленькай краіны кшталту Эстоніі. Таму што па мерках захаду яе электарат і адпаведна ўплыў зусім незаўважныя. А ў буйных краінах праз недастатковую для іх грамадства эскалацыю запыт зараз менавіта на Чэмберленаў. Маўляў навошта нам незразумелая для нас лакальная акопная бойка славян за савецкую спадчыну, ледзь не памежны канфлікт, якіх у свеце шмат? Таму няхай неяк дамовяцца і ўсё назаўжды нармалізуецца. Але нічога не нармалізуецца і запыт на Чэрчыля будзе павялічвацца па меры далейшай і непазбежнай эскалацыі сітуацыі.
  • КС
    13.07.2024
    Что то зашевелились все в последнюю неделю, видать поняли что шансов 0

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

У Венесуэле будзе не проста вызваленне палітвязняў, а амністыя, прычым за ўсе гады. А мясцовую «амерыканку» ператвораць у грамадскую прастору17

У «Мінск-Свеце» прарвала трубу з халоднай вадой. Вуліцу затапіла ВІДЭА2

Ціхая вайна за свядомасць. Як Расія хавае сваю прапаганду за асабістымі гісторыямі5

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў у Кітай курыных лапак2

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»20

Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове3

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць