Надвор'е88

Апакаліпсіс у Мазыры. Шторм накрыў Гомельшчыну

Чыгунка на некаторых кірунках спазняецца на некалькі гадзін.

Наступствы непагадзі ў Мазыры. Фота: «Мозырь news»

У Мазыры моцны вецер павырываў дрэвы, паваліў білборды. Частка горада засталася без электрычнасці і вады.

Наступствы непагадзі ў Мазыры. Фота: «Мозырь news»

«Паглядзіце, што адбываецца. А, як страшна!» — перапужана кажа жанчына на адным з відэа, дзе запісаны шторм.

@nashaniva Апакаліпсіс у Беларусі: Шторм накрыў Гомельшчыну #гомель #мозырь #беларусь #ураган #буря #погода #тепло #лето ♬ Virtuoso Violin - Rafael Krux

Наступствы непагадзі ў Мазыры. Фота: «Мозырь news»

Залева, моцны вецер і град абрынуліся таксама на Гомель. Паваліла дрэвы, градам пабіла машыны.

Непагадзь у Гомелі. Фота: «Моцныя навіны»

Моцны вецер бушаваў і ў Асіповічах.

Беларуская чыгунка папярэдзіла, што цягнікі на Гомельшчыне могуць спазняцца на некалькі гадзін з-за непагадзі.

«На ўчастках Беларускай чыгункі Калінкавічы-Жлобін, Калінкавічы-Жыткавічы, Калінкавічы-Славечна, Жлобін-Гомель адбылося падзенне дрэў на чыгуначныя шляхі і лініі электразабеспячэння.

Цягнікі на гэтых напрамках ідуць з адхіленнем ад графіка руху арыентыровачна ад 1 гадзіны да 3 гадзін», — паведаміла чыгунка.

368 населеных пунктаў у Гомельскай вобласці засталіся без электрычнасці праз непагадзь.

Каментары8

  • Заўважай знакi!!!
    14.07.2024
    "Паглядзiце як страшна". Бяда побач!!! I амаль побач скачуць з голымi задамi па тратуару на карнавале а тупы натоўп радуецца нiбы iх гэтая бяда не датычыцца, але сёння ж абрушыцца i на iх!!! не абмiне нiкога, бо жывуць адным днем i думаюць брухамi i сракамi ад стала да ўнiтаза, не заўважая шматлiкiх вялiзарных знакаў нiбы сляпыя i глухiя
  • гнеў Зямлі
    14.07.2024
    прабачце, але што вы вярзеце? у вашым манастыры выдалі новыя метадычкі? з мэтай паніку нагнятаць?

    перапад тэмператур і ўсё такое, таму так - моцны вецер, залевы, град
  • Вася
    14.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»2

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Усе навіны →
Усе навіны

Як будзем працаваць на Каляды і Новы год1

Расія прыдумала, як завабіць на фронт злачынцаў з розных краін13

Апублікавалі праект новага касцёла ў Магілёве4

«Ці ў кожнай гісторыі пра Беларусь абавязкова павінна быць морда Лукашэнкі?»6

«Кілаграм па цане аўтамабіля». У Мінску знайшлі прадукт амаль за 40 тысяч рублёў4

Настаўніца на пенсіі расказвае ў тыктоку пра мясцовыя праблемы. Прапаганда адрэагавала — «кашмарыць вёску»7

У мінскіх крамах з’явіліся незвычайныя кітайскія міні-мандарыны2

Нікаля Сарказі вызвалены пад судовы нагляд2

«Ніводная краіна ў XXI стагоддзі не зможа дасягнуць сярэдняй працягласці жыцця ў 100 гадоў»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»2

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць