Грамадства2727

Ціханоўская: Абмежаванні на мяжы не закрануць аўтобусы і маршруткі

Святлана Ціханоўская пракаментавала абмежаванні, якія ўвяла ў дачыненні да аўтамабіляў з Беларусі Латвія і якія могуць таксама ўвесці іншыя суседзі па Еўрасаюзу. Яна паведаміла, што яе каманда знаходзіцца на сувязі з Польшчай, Літвой і Латвіяй, даводзячы неабходнасць зрабіць выключэнні для беларусаў, якія ўязджаюць у ЕС на сваіх аўтамабілях.

Фота: БелТА

Рашэнне аб абмежаванні на ўезд беларускіх аўтамабіляў Ціханоўская назвала «паспешлівым і шкодным», якое «ў першую чаргу б’е па людзях, а не па рэжыму Лукашэнкі».

Таму Ціханоўская і Аб'яднаны пераходны кабінет вядуць працу, каб дамагчыся змены гэтага рашэння, і маюць пэўныя поспехі: 

«Сёння мы маем дамоўленасць: абмежаванні не закрануць пасажырскі транспартны рух (аўтобусы, маршруткі і т.п.). Таксама беларусы, якія жывуць у Еўрасаюзе, атрымаюць магчымасць перарэгістраваць свае аўтамабілі на еўрапейскія нумары». 

У той жа час Ціханоўская разумее, што гэтая палёгка ўсё адно не вырашыць праблему мабільнасці беларусаў, і ўпэўненая, што мяжа з Еўрасаюзам павінна быць адкрытая для беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым і бачаць будучыню сваёй краіны ў Еўропе. Таму выказвае рашучасць працягваць надалей бараніць інтарэсы беларусаў.

Дадатковыя тлумачэнні па гэтым пытанні даў у фэйсбуку галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. Паводле яго слоў, рашэнні аб абмежаванні на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі прымае не МЗС, а найперш мытныя службы ці міністэрства транспарту згодна з дырэктывай Еўрасаюза.

Абмежаванні гэтыя маюць шмат прычын: і кантроль над абыходам санкцый Расіяй, і змяншэнне нагрузкі на памежныя пераходы, і барацьба за галасы выбаршчыкаў, якія выступаюць за жорсткія абмежаванні, і пытанні бяспекі. Таксама ў Латвіі сцвярджаюць, што расейцы рэгіструюць свае аўтамабілі на беларускія нумары, і гэта дазваляе ім абыходзіць абмежаванні.

У той жа час Вячорка ўпэўнены, што тыя, хто ўводзіў абмежаванні, не пралічвалі палітычных наступстваў — што яны б’юць па праеўрапейскіх настроях беларусаў і запіхваюць Беларусь у адзін кошык з Расіяй. Бо так еўрапейцам прасцей.

Каб гэтую розніцу тлумачыць, акурат вельмі важныя сустрэчы, паездкі, размовы, любая актыўнасць беларусаў. Цяпер каманда Ціханоўскай спрабуе дабіцца выключэнняў, каб беларусы змаглі ўязджаць, выязджаць і перамяшчацца на сваіх аўтамабілях праз мяжу і на тэрыторыі ЕС. Пакуль жа просяць адтэрмінаваць выкананне рашэння ў Польшчы і Літве, а таксама ў Латвіі.

Каментары27

  • Жора
    16.07.2024
    Пусты бяссвязны набор словаў. Пасажырскі рух (аўтобусы) не закранутыя абмежаваннямі - да чаго выносіць у загаловак тое, што й так не мяняецца. А вось абмежаванне персанальных аўто - гэта вялікі правал "прадстаўніцтва" Ціханоўскай інтарэсаў беларусаў. І заяву трэба рабіць не ў сваім тэлеграмчыку для беларусаў і лагоднымі словамі, а рэзка, на сустрэчах з кіраўніцтвам Латвіі. Якіх у Ціханоўскай за чатыры гады было больш чым дасткова. Вынік гэтых сустрэч навідавоку - беларусы не могуць уехаць у Латвію на аўто. ПРАВАЛ. Аблажаліся.
  • Мандриан
    16.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • мытніца
    16.07.2024
    значыць так. аўтобусы і маршруткі праязжаем спакойна. гаранта гарантуе

Цяпер чытаюць

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Усе навіны →
Усе навіны

Скрадзены надмагільны помнік знайшлі на іншых могілках праз 40 гадоў1

На фестывалі Burning Man у пустыні Невады забілі расіяніна15

Узбекістан патрабуе ад Расіі знайсці і пакараць мужчыну, які назваў узбекскага мігранта «рабом рускіх»10

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно45

Парадзіх возяць з Хойнікаў у Рэчыцу, з Вілейкі ў Маладзечна. Ва ўсёй Беларусі зачыняюць раддамы26

Палітвязню Максіму Знаку споўнілася 44 гады, два з паловай з іх ён у рэжыме інкамунікада2

Чаму ва ўсіх відаць шлейкі ад бюстгальтара?14

Беларускі акцёр, які граў ролі афіцэраў СС і НКВД, пайшоў на вайну з Украінай за Расію21

Трансгендарная дачка Ілана Маска жыве з трыма суседзямі і харчуецца таннай ежай з дастаўкі29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»10

У Лепелі затрымалі паляка, які нібыта здабыў дакументы вучэнняў «Захад-2025»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць