Грамадства6161

У Варшаве затрымалі былога палітвязня Ігара Банцара — гэта ён прыйшоў у Міністэрства сям'і са зброяй

Беларус, якога 16 ліпеня затрымалі ў Варшаве са зброяй, — вядомы гарадзенскі музыкант Ігар Банцар, пра гэта Most распавялі яго сябры. Яны спрабуюць высветліць лёс мужчыны і шукаюць адваката.

Ігара Банцар. Фота: Белсат

Тэлефон Ігара недаступны, апошняя яго актыўнасць у сацсетках была суткі таму.

Цяпер Банцар знаходзіцца ў паліцыі. Прэс-сакратар аддзялення Варшаўскага аддзялення паліцыі KRP-I Якуб Пацыняк паведаміў, што 17 ліпеня матэрыялы справы будуць перададзеныя ў пракуратуру.

Нагадаем, што 16 ліпеня з будынка Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі ў Варшаве эвакуявалі 150 чалавек, а прылеглую вуліцу ачапіла паліцыя. Прычынай стаў беларускі наведнік, у сумцы якога выявілі небяспечныя прадметы — газ, нож, тэлескапічную дубінку і, верагодна, шумавую зброю.

Паведамлялася ўчора, што мужчына паводзіў сябе спакойна і нікому не пагражаў. Аднак, агледзеўшы сумку, ахова будынка прыняла рашэнне выклікаць паліцыю. Таксама на месца інцыдэнту прыбыла пажарная служба. Мужчыну адвялі афіцэры, у будынку Міністэрства працавалі спецыяльныя службы.

Ігар часта насіў з сабой зброю, лічачы, што яна можа спатрэбіцца яму ў мэтах самаабароны. Раней яго ўжо затрымлівалі ў Польшчы.

Музыка і былы палітвязень Ігар Банцар — адна з легендаў Гродна. У верасні 2020 года мужчына здзейсніў перформанс — станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай, за што атрымаў пазней паўтара года хіміі. Падчас зняволення Банцар трымаў працяглыя галадоўкі, 40 дзён прасядзеў у ШІЗА і прайшоў праз псіхіятрычную экспертызу ў Навінках.

Каментары61

  • Так
    17.07.2024
    Год таму МОСТ пісаў пра Банцара, што той ужо будучы ў Польшчы падтрымліваў нелегальных мігрантаў і ўдзельнічаў у малых пратэстаз МАРКСІСЦКАЙ арганізацыі Pracownicza Demokracja.
  • Жэка
    17.07.2024
    "MOST" - гэта рускі мір. Гэта, нібыта, "незавісімыя журналісты", якіх прыцясьнялі у Беларусі. І яны паехалі ў Польшчу рабіць там навіны на расейскай мове. Чытайце сябе самі!
  • ?
    17.07.2024
    "— станцаваў без штаноў перад міліцэйскай машынай, за што атрымаў пазней"

    а што атрымаў той мент, што разгульваў без шортаў на малой радзіме?

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце7

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

Так пракаментаваў Алімпіяду, што давялося звольніцца. Бос італьянскага канала нарабіў памылак у эфіры1

У Замбіі восем месяцаў не могуць пахаваць былога прэзідэнта5

У рэанімацыі Мікалая Статкевіча тры тыдні кармілі праз трубку4

Акцыі EPAM абваліліся на 17% за адзін дзень13

Зяленскі: Украіна не прыме ультыматумаў ад Расіі3

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак7

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце7

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць