Грамадства55

Лукашэнка вызначыў дэдлайны для ліквідацыі наступстваў урагану

Аляксандр Лукашэнка 23 ліпеня падпісаў распараджэнне аб ліквідацыі наступстваў небяспечных метэаралагічных з'яў, паведаміла ягоная прэс-служба.

Лукашэнка даручыў Міністэрству энергетыкі:

  • да 1 жніўня падключыць да электразабеспячэння ўсе абясточаныя домаўладанні;
  • да 22 жніўня перавесці часовыя схемы электразабеспячэння ад дызельных генератарных установак на электразабеспячэнне ад ліній электраперадачы;
  • да 31 снежня правесці аналіз стану электрычных сетак і падрыхтаваць прапановы аб павышэнні надзейнасці электразабеспячэння адказных спажыўцоў і населеных пунктаў.

Таксама цэламу шэрагу ведамстваў і ўстаноў даручылі завяршыць работу па ачыстцы лясоў ад буралому:

  • да 1 лістапада — з дапамогай суцэльных санітарных высечак;
  • да 31 снежня — з дапамогай выбарачных санітарных высечак і ўборак захламленасці.

Міністэрству прамысловасці даручылі сумесна з ААТ «МАЗ» да 1 лістапада вырабіць і паставіць да 100 сартыментавозаў МАЗ для вывазу драўніны.

Што тычыцца аблвыканкамаў, то ім даручана «арганізаваць прыцягненне грамадзян да правядзення работ па ўборцы захламленасці на адпаведных тэрыторыях», а таксама «забяспечыць аднаўленне пашкоджаных капітальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў) і іх частак».

Каментары5

  • Марзалюк, Пазьняк і Гігін
    24.07.2024
    Ўва ўсіх школах, нават расейскамоўных, на геаграфіі і гісторыі павінны паламанае вальлё збіраць ўсенькую восень
  • Сымон
    24.07.2024
    Цікава, што ад моманту ўрагану прайшло ўжо больш за тыдзень, а таракан нават не наведаў пацярпелыя раёны, і перш за ўсё Мазыр. Бо моцна баіцца зноў пачуць "Уходи!".
  • Филолог
    24.07.2024
    Дед установил дед-лайны

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

Фэйсбук у Беларусі памірае, тыкток самы масавы, VK і «Аднакласнікі» стагнуюць, а трэдсы выбухова растуць4

Расійскі газавоз, падбіты ў Міжземным моры, пагражае экалагічнай катастрофай5

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША10

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць