Грамадства2727

Сяброўка «Народнай грамады», якая пісала даносы ў КДБ, вярнулася ў Беларусь і дала інтэрв'ю прапагандыстам

Анонс інтэрв'ю з'явіўся на АНТ.

Вольга Цішкевіч. Скрын відэа АНТ

Вольга Цішкевіч доўгі час узначальвала магілёўскае аддзяленне партыі «Народная грамада», якой кіраваў Мікалай Статкевіч.

Вольга сябравала з былым актывістам адыёзнага НОД («Народна-вызваленчы рух») Аляксеем Галавіным. Праславіўся ён тым, што прыходзіў на акцыі, якія арганізоўваў Статкевіч, і на ўсе заклікі крычаў «Пайшлі на…».

Калі меркаваць па яе фэйсбук-старонцы, Вольга выехала з Беларусі ў чэрвені 2022-га, да гэтага жыла ў Беларусі.

Калі «Кіберпартызаны» выклалі базу даносаў, там знайшоўся зварот ад Цішкевіч.

«У Магілёве 29 лістапада будзе праходзіць ток-шоу з Эдуардам Пальчысам, якога асудзілі за распальванне варожасці. Шоу накіраванае супраць Саюзнай дзяржавы і супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй, носіць варожы характар. Прашу вас прыняць меры. З павагай, грамадзянка РБ, Вольга».

Звесткі, якія пакінулі пад зваротам у КДБ, супадаюць са звесткамі Цішкевіч.

Але сама Вольга адмаўляла, што пісала данос на Эдуарда Пальчыса: нібыта яна давала камп'ютар «суседу-ябацьку», які мог напісаць даносы.

Цішкевіч збіралася балатавацца ў Каардынацыйную раду, але пасля скандалу з яе даносам жанчыну выключылі са спісаў кандыдатаў.

Калі яна вярнулася ў Беларусь, невядома.

У анонсе інтэрв'ю АНТ Вольга расказвае пра Каардынацыйную раду, палітвязняў, грошы ў партыі і дроны, якімі нібыта збіраліся ўдарыць па Беларусі.

Каментары27

  • Не шыбка разумная
    29.07.2024
    Яшчэ адна думае, што лукашызм будзе вечна. Лол
  • Ждём Вируса на ОНТ
    29.07.2024
    Ждём, когда блогер Виталий Кондратенко (Осторожно Вирус/Осинт Феникс) вернётся в Беларусь и на ОНТ появится.
    Он вынюхивает всё и везде, всё скриншотит, всё сохраняет, все личные разговоры записывает на аудио.

    Казалось бы, для чего своих людей записывать-то?....
  • Сапраўды
    29.07.2024
    Няма такой партыі "Народная грамада"! Ёсць выбітны дзеяч, змагар Мікола Статкевіч. А тое, што называецца "Народнай грамадой" - гэта тузін нейкіх гарадскіх вар'ятаў, уключаючы гэткіх саксотаў, якія для важнасці называюць сябе партыяй, але нічога з сябе не ўяўляюць. Не трэба ўводзіць у зман нашых людзей!

Цяпер чытаюць

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прапануюць забараніць пераходзіць чыгуначныя рэйкі ў навушніках1

Студэнта з Кот д'Івуара публічна судзілі ва ўніверсітэце ў Гродне, яго вышлюць з краіны2

Дураў расказаў, што думае пра Маска, Цукерберга і Альтмана2

Шматдзетную маці, якая працавала ў банку і вяла блог, пасадзілі ў калонію і назвалі тэрарысткай6

Пуцін назваў расійскую атаку на дзевяціпавярховік у Кіеве, падчас якой загінулі 23 чалавекі, ударам па ваенным заводзе1

У Аргенціне выкрылі разведгрупу з Расіі1

Канапацкая прызналася, што гэта яна арганізавала візіт Келага ў Беларусь23

Беларусы, якія хочуць украінскі пашпарт, але не могуць адмовіцца ад грамадзянства Беларусі афіцыйна, змогуць зрабіць гэта дэкларатыўна2

Алексіевіч: Ціханоўская сімпатычная, шмат зрабіла, Латушка і Вячорка разумныя. Але няма адчування трываласці апазіцыі38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана15

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць