Вайна22

ЗША абсталююць самалёты F-16 для Украіны сучаснай зброяй

Першыя знішчальнікі F-16 павінны прыбыць ва Украіну ўжо неўзабаве, але да гэтага часу не было вядома, якое ўзбраенне будзе пастаўлена разам з імі. Цяпер жа The Wall Street Journal даведалася, што хоць самі самалёты паставяць еўрапейскія краіны, баявое абсталяванне для іх паступіць з ЗША.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Matthew Horwood/Getty Images

Пентагон дасць узбраенне для барацьбы і з наземнымі, і з паветранымі цэлямі ў дастатковых колькасцях, каб задаволіць надзённыя патрэбы Украіны, расказаў выданню высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік: «Мы ўпэўненыя, што зможам паставіць усё гэта [зброю], прынамсі ў крытычна неабходных аб'ёмах, якія ім патрэбныя».

Зброя для F-16, якую адпраўляюць ЗША, уключае:

  • ракеты AGM-88 HARM класа «паветра — зямля»;
  • камплекты Joint Direct Attack Munition павялічанай далёкасці, якія ператвараюць некіраваныя бомбы ў «разумную» зброю;
  • так званыя бомбы малога дыяметру, якія выбухаюць з малым радыусам паражэння;
  • удасканаленыя ракеты «паветра-паветра» сярэдняй далёкасці, вядомыя як AMRAAM;
  • ракеты класа «паветра-паветра» малой далёкасці AIM-9X.

Еўрапейскія краіны не хацелі пастаўляць зброю для F-16, паколькі яе запасы ў іх абмежаваныя. Таму, па словах крыніцы WSJ, было вырашана, што яны толькі збяруць сродкі, на якія зброю купяць у ЗША.

Першыя знішчальнікі ад Нарвегіі і Даніі цяпер перадаюцца Кіеву, але калі і ў якой колькасці яны паступяць, захоўваецца ў таямніцы. Агулам Украіна атрымае каля 80 самалётаў, але часткамі: Данія, напрыклад, будзе выдзяляць іх цягам васьмі месяцаў.

Паводле інфармацыі The New York Times, сёлета рабіць баявыя вылеты, відаць, змогуць толькі каля дзясятка F-16, да якіх будзе прымацавана каля 20 пілотаў, якія прайшлі навучанне на Захадзе.

Каментары2

  • бабруйчанін
    30.07.2024
    Даду дадуць )) Абсталююць??? Можа быць калісці ))Яшче два з паловай гады чакаць Украіне..
  • Сашко Куллінковіч
    30.07.2024
    А самолёты летят, подымаются ввысь, а ты меня не смогла, мне теперь ... хорошо

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі4

Больш за 20 чалавек загінулі на поўдні Іспаніі ў чыгуначнай катастрофе5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць