Свет1212

Вярхоўны лідар Ірана загадаў ударыць па Ізраілі

The New York Times са спасылкай на трох іранскіх чыноўнікаў паведамляе, што іранскі Вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі на пасяджэнні Найвышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана аддаў загад нанесці ўдар па Ізраілі.

Іранскія жанчыны на жалобным мітынгу ў Тэгеране з партрэтамі Алі Хаменеі. Фота: AP Photo/Vahid Salemi

Удар мае быць адказам на забойства аднаго з лідараў групоўкі ХАМАС Ісмаіла Ханіі.

Кіраўнік Палітбюро ХАМАС Ісмаіл Ханія быў забіты ў Тэгеране 31 ліпеня. Паводле інфармацыі Al-Arabiya, ён загінуў у выніку прамога траплення ізраільскай ракеты ў будынак, дзе гэты дзеяч спыняўся на ноч.

Па звестках ізраільскіх СМІ, характар чаканага адказу выглядае пакуль цьмяным, але адным з разгляданых варыянтаў з'яўляецца спалучэнне ракет і БПЛА — як і ў выпадку з аналагічнай атакай у красавіку.

Падчас той атакі іранскія вайскоўцы выпусцілі 120 балістычных і 30 крылатых ракет, а таксама больш за 170 беспілотнікаў. Удар працягваўся больш за пяць гадзін. ЦАХАЛ тады заявіў, што перахапіў 99% дронаў і ракет.

Каментары12

  • Изя
    01.08.2024
    В этот раз беспилотники полетят без габаритных огней. «Поздравляю» руководство Израиля которое своими неумными выходками подвергают свой народ смертельной опасности.
  • бабруйчанін
    01.08.2024
    Давыдзелываюцца, у Тэль Авіве???Згодзен Зараз Штаты іньшыя з захада зноў спрабуюць упрошваць Тэгеран папярэдзіць " аб адказе" .Дарэчы " брудная бомба" у Тэгэрана ёсць і як да Тэль Авіва даслаць таксама.Ізраіль нашмат менш па плошчы ..Таму давыдзелваюцца..цьфу цьфу ?? Яб ні сурочыл
  • Anat Starkou
    01.08.2024
    Сотрём Израиль и Украину в порошок, в порошок. И скрутим Запада и Польшу в бараний рог, в бараний рог.

Цяпер чытаюць

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь вярнуўся першы бусел ФОТАФАКТ4

У Бярэзінскім запаведніку прачнулася мядзведзіца Умка

Расія ўводзіць спіс машын, дазволеных як таксі. Збольшага ламачча ламаччам4

Затрыманы былы першы намеснік Міністэрства абароны Расіі Руслан Цалікаў5

Украіна збіла верталёт Ка-272

Памілаваныя 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары10

Лукашэнка прызнаўся, што глядзіць тыкток, і параіў скардзіцца яму праз гэту сацсетку12

Гэтая птушка будуе гняздо свайго колеру насуперак меркаванню большасці

Стала вядома, дзе менавіта пабудуюць дарогу з Брылевічаў у Курасоўшчыну1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Па камерах відэаназірання беларусаў за стырном штрафуюць за рамяні і тэлефон

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць