Прысуд актывістцы з Гродна Кацярыне Туманавай вынес суддзя Уладзімір Пазняк. Яе завочна асудзілі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

2 жніўня суд Кастрычніцкага раёна Гродна прызнаў жанчыну вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 КК (гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).
Арышт, накладзены на маёмасць Кацярыны, знялі.
Цяпер чытаюць
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары