Грамадства1818

Лукашэнка заявіў пра знішчэнне паветраных цэляў з Украіны над тэрыторыяй Беларусі

Маўляў, адбылося гэта ўчора.

«Учора ў 18:10 хвілін сілы ВПС і войскаў СПА Беларусі былі пераведзеныя ў павышаную баявую гатоўнасць. Гатоўнасць №1 у нас называецца. Дзяжурныя сілы супрацьпаветранай абароны. Справа ў тым, што (мы падазраём, што гэта не ў першы раз) Узброеныя сілы Украіны парушылі ўсякія правілы паводзін і парушылі паветраную прастору Рэспублікі Беларусь. На ўсходнім напрамку, зусім побач ад нас у раёне Касцюковіцкага раёна», — распавёў сёння Лукашэнка.

Таму сілы СПА былі прыведзеныя ў поўную баявую гатоўнасць на перахоп цэляў. Іх было каля дзясятка. Вылецелі самалёты, верталёт. І таксама сродкі РСЗА былі пераведзеныя ў павышаную баявую гатоўнасць.

«У 19 гадзін 4 хвіліны на вышыні паўтара кіламетра і далёкасці 6,5 км сіламі супрацьпаветранай абароны было знішчана некалькі цэляў над тэрыторыяй Беларусі. Ноччу і сёння з раніцы адбываецца пошук, што было знішчана. Мы падазраём, што гэта ўдарныя беспілотнікі. Парушыўшы паветраную прастору Беларусі, ляцелі з Украіны. Над тэрыторыяй Беларусі мы знішчылі цэлі. Астатнія былі перададзеныя (у нас адзінае СПА з Расіяй) Расійскай Федэрацыі», — дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка расказаў, што Міністэрству абароны, Генеральнаму штабу дадзены даручэнні правесці адпаведныя мерапрыемствы для таго, «каб надзейна гарантаваць бяспеку дзяржавы».

«Навошта гэта Украіне, я не разумею. Нам трэба разабрацца. Але мы, як я казаў, выразна вызначаліся з імі і давялі да іх гэтую інфармацыю, што без адказу любыя правакацыі не застануцца», — сказаў ён.

«Непрыемна тое, што ўкраінцы, як я вас і папярэджваў шмат разоў, гэтым самым паказваюць, што ні да якога міру яны не гатовыя і працягваюць эскалацыю гэтай напружанасці. Два дні таму атака на Курскім напрамку, дзе яны прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў — 30-35 ужо сёння. Абкопваюцца там. Ну і вось гэтая правакацыя з мэтай удараў па Расійскай Федэрацыі», — заявіў ён.

«Гэта лішні раз кажа пра тое, мужыкі, што нам трэба тут на зямлі працаваць не пакладаючы рук і даваць адпаведныя вынікі для таго, каб пазбегнуць таго, што адбываецца сёння ва Украіне», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары18

  • Табе пц
    10.08.2024
    Ну, што, Саша, ваюем?
  • М
    10.08.2024
    Лукашэнка, ты ўвойдзеш у падручнікі па гісторыі Беларусі як злачынца, які сярод іншага забіў шмат людзей, зьнішчыў эканоміку, культуру, адукацыю, палітычнае жыцьцё, мову і прывёў вайну на нашую зямлю. Адзінае , што радуе, гэта тое што Беларусь выжыве, беларусы выжывуць, будуць (!) падручнікі па яе гісторыі, а ты сам абярэш свой шлях...
  • Алекс
    10.08.2024
    А карту принёс? Показал направления?

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка7

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Усе навіны →
Усе навіны

Барысаўскаму блогеру адпомсцілі за ролік, зняты ў лесе

Лукашэнка расказаў, як абмацюкаў амерыканцаў17

Не прабыў на фронце і пяці дзён, застаўся толькі абгарэлы труп. У вайне супраць Украіны загінуў ураджэнец Светлагорскага раёна8

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Заснавальніка папулярнага гродзенскага сайта S13 асудзілі на 3,5 гады калоніі3

Ці абавязкова, каб на цырымоніі рэгістрацыі шлюбу прысутнічалі сведкі?

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне3

А дзе Пратасевіч? Ён прапаў. Яго не відаць ужо два з паловай месяцы10

Лукашэнка: Раман Пратасевіч — даўні супрацоўнік беларускай разведкі60

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка7

Затрымалі кіраўніцтва Цэптар Банка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць