Грамадства4545

Галоўны рэдактар «СБ»: Нам удалося перавярнуць свядомасць беларусаў

На чарговым паседжанні «Клуба рэдактараў» галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Беларусь сёння» Дзмітрый Жук расказаў пра сваё бачанне свабоды слова і дэмакратыі. Ён упэўнены, што беларускай прапагандзе ўдалося «перавярнуць свядомасць беларусаў». 

Паводле прапагандыста, дэмакратыя, свабода слова — гэта тыя механізмы, з дапамогай якіх Захад разбурае дзяржаўнасць іншых краін. Беларускім жа СМІ, паводле яго, дастаткова той свабоды, якая цяпер у краіне.

«У нас вельмі нармальнае і збалансаванае заканадаўства ў сферы медыя. Гэта праўда. У нас дастаткова як у кіраўнікоў СМІ правоў і свабод, і мы можам рэалізаваць любыя нашы праекты, якія не супярэчаць Канстытуцыі. Дзяржорганы, перш за ўсё Міністэрства інфармацыі, атрымала эфектыўны механізм выдаляць з медыйнай прасторы дэструктыўныя рэсурсы. Гэта не толькі СМІ, гэта і тыя, хто наркотыкі распаўсюджвае, парнаграфію, тэрарызм, продаж зброі», — расказвае ён пра беларускую свабоду слова.

Жук мяркуе, што заходнія СМІ працуюць на гаспадара, а беларускія — «на кансалідацыю». 

Ёсць вельмі важны момант, які адрознівае нас ад краін Захаду: мы працуем на кансалідацыю грамадства, у адрозненне ад рэсурсаў, якія працуюць на гаспадара», — кажа ён.

Таксама Жук выказаў думку, што беларусам больш не патрэбная свабода слова і дэмакратыя ў агульнапрынятым сэнсе.

«Нам удалося перавярнуць свядомасць нашых беларусаў, стаўленне да паняццяў «дэмакратыя», «свабода слова». Гэта якраз тыя механізмы, з дапамогай якіх Захад разбурае дзяржаўнасць іншых краін», — сказаў Жук.

Каментары45

  • Ага
    18.08.2024
    «свабода слова» гэта калі БРСМу з адміністрацыі Лукашэнкі спускаецца тэмнік, якімі словамі хваліць Наталлю Качанаву ў ціктоку.
  • Люстэрка
    18.08.2024
    На жаль, з-за самадыскрэдытацыі "незалежных" СМІ, якія працуюць на карысць грантадаўцаў, а не грамадзянаў Беларусі, гэты цемрашалец шмат у чым мае рацыю.
  • Смоўж
    18.08.2024
    Наіўны! Ён думае, што калі накруцілі тыражы шляхам прымусовай падпіскі, то гэта лайно хтосьці чытае?

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна забраць рогі, якія знайшлі ў лесе? Можна, але леснікі просяць гэтага не рабіць — вось чаму22

Міністр унутраных спраў Літвы абураны перавозчыкамі: Пасля паездкі ў Беларусь яны вяртаюцца з прамытымі мазгамі31

Дзе ў Мінску будуць працаваць елачныя базары — спіс адрасоў

«Дажыліся. У Беларусі забараняюць выступаць на беларускай»14

Трамп пра дапамогу ўкраінцам: Я ім нічога не даю, а краіны НАТА купляюць узбраенне ЗША за поўную цану10

Paramount, узначалены блізкім да Трампа мільярдэрам, уступіў у барацьбу з Netflix за Warner Bros

6 спосабаў насіць штучнае футра стылёва

М’янма выйшла ў сусветныя лідары па вытворчасці метамфетаміну і опіуму5

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ3

У мінскім метро праходзяць выпрабаванні новыя цягнікі ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць