Грамадства44

Вядоўца БТ расказаў, як яго прымусілі адмовіцца ад беларускага прозвішча. І кар'ера паляцела пад адхон

«Калі перайшоў на сваё прозвішча, я як быццам стаў самім сабой, пачаў адчуваць глебу пад нагамі», — кажа Дзяніс Пацэвіч.

Дзяніс Пацэвіч

Вядучы шоу «Добры вечар» Дзяніс Пацэвіч прыйшоў у студыю праграмы «Скажінемолчі» на тэлеканале «Беларусь 1». Дзяніс, які ў свой час стаў фіналістам першага сезона «Фактор.by», спыніўся на той частцы сваёй біяграфіі, калі ён у якасці спевака выступаў пад псеўданімам: Дзяніс Дзямідаў, піша «Камсамолка».

— Кампазітар Сяргей Сухамлін. Яшчэ да таго, як я працаваў у «Песнярах», мы з ім запісалі тры песні, потым мяне запрасілі ў «Песняры»… я прыйшоў да яго, кажу: «Сяргей, трэба сольную кар'еру мне рабіць!» Мы запісалі з ім некалькі песень.

Ён кажа: «Дзяніс Пацэвіч — гэта па-беларуску. Трэба нешта … Ну, незвычайнае». Я пачаў перабіраць розныя прозвішчы, праз некаторы час прыходжу да яго і кажу: «Дзяніс Дзямідаў — нармальна?». Ён кажа: «Добра гучыць!» Вось. Гэта яго ініцыятыва.

Артыст успомніў, што на «Х-Фактар» яго запісалі па пашпарце — Дзяніс Пацэвіч.

— Але я вам больш скажу. Калі я перайшоў на «Пацэвіч», на прозвішча сваё, у мяне ўсё папёрла. Уяўляеце!? Як быццам я перакрыў род свой, калі быў псеўданім.

«Вы ведаеце, я вывучаў, што такое — сіла роду. Род нам усім дапамагае, мы павінны яго праслаўляць, не важна, якія былі ў родзе людзі. Яны, можа, заблыталіся, але ў нас ёсць шанец зрабіць лягчэй ім там. І выцягнуць у цэлым род», — выказаў свой пункт меркавання Дзяніс.

Перайшоўшы на прозвішча Дзяніс Дзямідаў, лічыць вядучы, ён перакрыў дапамогу сваіх продкаў.

— І я аналізаваў, нават размаўляў са сваёй жонкай, з многімі людзьмі. Магчыма, у той момант прадстаўнікі майго роду пакрыўдзіліся на мяне. І ў мяне нічога не атрымлівалася ў той момант. Усё пакацілася, у бізнэсе, у працы нічога не было, у сям'і было ўсё не так. Калі перайшоў на сваё прозвішча, я як быццам стаў самім сабой, пачаў адчуваць глебу пад нагамі, — канстатаваў Дзяніс.

Каментары4

  • Тэкля
    19.08.2024
    Таленавіты спявак. Прыемна слухаць яго песні
  • FF
    19.08.2024
    Зганьбіў прозвішча нябожчыка палкоўніка Міколы Дзямідава. Годны афіцэр, які жыў і дыхаў толькі тым, што мог нешта зрабіць для Беларусі. І памёр у галечы. Бэтэшны такога прозвішча нягодны
  • ausvald
    20.08.2024
    Маладзец, што зразумеў.

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць