Грамадства

Затрымкі ад'езду да 18 гадзін. Колькі аўтобус стаіць на мяжы і якая сітуацыя з квіткамі

Такая сітуацыя склалася толькі на польскім кірунку. На ўездзе ў Літву чаканне займае менш часу.

Ілюстрацыйнае фота: granica_bypl

У сярэдзіне тыдня ў пункце пропуску «Брэст» на мяжы з Польшчай зноў выстраіліся вялізныя чэргі з аўтобусаў. На вечар аўторка ў «чаргу» ўезду ў ЕС чакалі рэкордныя 92 аўтобусы.

Да раніцы серады чарга трохі скарацілася. Паводле звестак ад ГПК, уезду ў Польшчу па стане на 10:00 чакаюць 65 аўтобусаў, піша newgrodno.by

На жаль, прадбачыць, колькі часу «адбярэ» чарга, складана. Усё залежыць ад шматлікіх фактараў. Адзначым, што на вечар аўторка затрымкі некаторых аўтобусаў у дарозе даходзілі да 18-20 гадзін. У сувязі з гэтым пераносіўся і час іх адпраўлення, распавядае «Атлас».

Чэргі ўсюды?

Не. Такая сітуацыя склалася толькі на польскім кірунку. На ўездзе ў Літву чаканне займае менш часу.

Па даных перавозчыкаў-партнёраў «Атласа», на тых рэйсах, што ідуць праз пагранпераход «Беняконі — Шальчынінкай», расклад дакладна выконваецца.

Няма затрымак і ў «Каменным Логу». Перавозчыкі робяць усё магчымае, каб аўтобусы прыбывалі і адпраўляліся своечасова.

Што з квіткамі?

«Атлас» просіць улічваць інфармацыю пра чэргі на межах пры планаванні паездак. Продаж адкрываецца за месяц да адпраўлення аўтобуса. І на самыя папулярныя рэйсы квіткі могуць разабраць на працягу некалькіх дзён.

Самымі запатрабаванымі, як і раней, застаюцца рэйсы ў выхадныя дні. На аўтобус, што ідзе на наступны дзень у будні, набыць квіток прасцей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін не супраць сустрэцца з Зяленскім, калі той прыедзе да яго ў Маскву2

У Добрушы сям'я заказала ў фірмы рамонт хаты. Адрамантавалі так, што хату давядзецца знесці10

У Мінску адкрылася незвычайная крама без цэннікаў на таварах. Ці зручна гэта для купцоў?6

Мерц упершыню адкрыта назваў Пуціна ваенным злачынцам. Пуцін адказаў26

У АПЕК+ думаюць яшчэ раз павялічыць здабычу нафты1

Міністэрства інфармацыі падпісала пагадненне з БПЦ. Будуць разам змагацца са знешнімі ўплывамі на духоўнасць10

У польскім рэестры «непажаданых асоб» больш за 31 тысяча чалавек. Лік беларусаў таксама ідзе на тысячы

Былы прэзідэнт Польшчы стаў вядучым папулярнага ютуб-канала6

Кіраўніцтва ПВТ абнавілася цалкам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі2

Падчас дэсантавання на палігоне загінуў курсант Вайсковай акадэміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць