Грамадства33

Аднавіў працу сайт «Белсата»

Афіцыйная інтэрнэт-старонка «Белсата» belsat.eu, якая ад 1 жніўня была неактыўная з тэхнічных прычынаў, 26 жніўня аднавіла сваю працу.

Фота: Белсат

Пакуль на старонцы не адноўлены ўвесь ранейшы функцыянал, але каманда журналістаў і тэхнікаў працуе над развязаннем гэтых пытанняў.

«Паступова будзем паляпшаць і напаўняць, аднаўляць ранейшую функцыянальнасць. У дадзенай сітуацыі гэта каштавала і надалей каштуе шмат высілкаў, за якія я шчыра ўдзячны маім каляжанкам і калегам з «Белсата», і адпаведных службаў TVP», — адзначыў выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі.

Прыкладна праз тыдзень мае вярнуцца ў працу таксама рускамоўны партал «Вот Так».

Апроч таго, ідзе праца над вяртаннем сервісу праверкі беларускай арфаграфіі «Добрапіс».

Каментары3

  • Пытанне
    26.08.2024
    Пакуль на старонцы не адноўлены ўвесь ранейшы функцыянал/
    А што так? Чысцяць (выдаляюць) матэрыялы пад выглядам аднаўлення сайта?
  • Пытанне
    26.08.2024
    Дзе падзеўся матэрыял пра справу ЧКБ, Артура Гайко і ролю Франака Вячоркі?
  • Мх
    26.08.2024
    "Вот так" гэта тое ж самае, калі б напрыклад якое СМІ транслюецца з-за мяжы ў Польшчу, але адкрылі б у дадатак да польскамоўнай рэдакцыі яшчэ французка і арабскамоўныя рэдакцыі. Нажаль, на Захадзе дагэуль жывуць з мітам, што ўсё што на Усход ад Буга - Расея.

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

На мяжы з Украінай пачынаецца новы этап будаўніцтва вайсковага палігона1

Праз Беларусь пачалі масава пралятаць не толькі расійскія дроны, але і ўкраінскія43

У Польшчы накрылі падпольную тытунёвую фабрыку. Затрыманыя дзесяць беларусаў4

«Тое, чаго ў сацсетках няма цяпер». Як жыхар Слуцка адзначыў свой дзень народзінаў і стаў зоркай Threads1

Зміцер Дашкевіч: Ты не маеш права інтарэсы Беларусі ставіць вышэй за сям’ю43

Жанчына аддала тэлефонным махлярам паўмільёна рублёў і прадала аўтамабіль1

Цана адной паездкі: у Гомелі асудзілі дзяўчыну, якая на самакаце збіла пенсіянерку. Як пакаралі?1

Дзятлаўскі дальнабойшчык паехаў ваяваць за Расію — з білетам у адзін кірунак9

У Мінск прывязуць знакамітую «Прагулку» Шагала2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ32

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць