Свет33

У літоўскіх Медніках на мяжы з Беларуссю знайшлі вельмі незвычайную кантрабанду

13 жніўня на памежным кантрольна-прапускным пункце «Меднікі» (з беларускага боку «Каменны Лог») літоўскія мытнікі ў пасажырскім аўтобусе, які рухаўся з Мінска ў Вільню, затрымалі кантрабандную партыю наяўных грошай, піша Delfi.lt. Сама па сабе сітуацыя банальная, але ў гэтай канкрэтнай быў незвычайны нюанс.

Ужо ў пачатку надгляду мытнікі выявілі ў кіроўцы аўтобуса 8 блокаў (80 пачкаў) нелегальных цыгарэт. Пасля складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні надгляд быў працягнуты. І ўжо падчас яго знайшлі куды больш інтрыгоўную кантрабанду.

У баку-рукамыйніцы супрацоўнікі мытні выявілі пакет з кантрабанднай партыяй наяўных грошай у валюце розных краін, сярод якіх і зусім экзатычныя. Усяго было выяўлена і канфіскавана 500 000 расійскіх рублёў, 242 016 новых туркменскіх манатаў, 9 625 гамбійскіх даласі, 200 еўра і 200 брунейскіх сен. Агульны кошт усіх канфіскаваных грошай складае 70 240 еўра.

Аўтобус МАЗ пасля таго быў затрыманы, па факце кантрабанды распачалі папярэдняе расследаванне, а ў кіроўцы аўтобуса канфіскавалі дакументы.

Каментары3

  • Литовец истинный
    28.08.2024
    Ну, теперь заживём!
  • Мінск транс
    28.08.2024
    На МАЗах ездзяць толькі дзяржаўныя аўтатрансы. Падставіў шафёр свайго калгаснага фюрэра.
  • Бобр
    28.08.2024
    Гамбію разам з Табага некаторыя беларускія гісторыкі перыяду ВКЛ лічаць беларускімі калоніямі ў гісторыі. І смешна тое, што ў Беларусі былі грошы з выявамі зьвяроў, а ў Гамбіі з выявамі птушак)). Гэта і ёсьць павага да прыроды і наша нешта супольнае праз стагоддзі)))

Цяпер чытаюць

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам15

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Банк папрасіў расказаць пра паездкі за мяжу. Навошта?

Учора ў Беларусі было не больш за +13°С1

Трамп зноў заклікае Пуціна «спыніць стральбу» і заключыць «здзелку»

Пасля дэфіцыту бульбы і капусты ўлады спрабуюць не дапусціць калапсу з агуркамі — у некаторых гарадах не хапае2

Мальта прадавала свае пашпарты расіянам, якія знаходзяцца пад санкцыямі3

З паліц крамаў знік папулярны тварог ад «Савушкавага»2

Чалы: Хочацца сказаць словамі Марыі-Антуанэты — няма бульбы, няхай ядуць грэйпфруты і бананы6

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?8

Папа Францішак перад смерцю перадаў 200 тысяч еўра макароннай фабрыцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам15

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць