Грамадства1111

МЗС Расіі: Беларусь выконвае саюзніцкія абавязкі, засяроджваючы войскі на мяжы з Украінай

Прадстаўніца расійскага МЗС Марыя Захарава вырашыла заступіцца за афіцыйны Мінск перад Украінай.

Скрыншот відэа

Захарава адрэагавала на заяву МЗС Украіны ад 25 жніўня, у якой Кіеў заклікаў Мінск адвесці войскі ад паўднёвай мяжы.

Прадстаўніца расійскага замежнапалітычнага ведамства назвала такія патрабаванні непрымальнымі. Яна заявіла, што Беларусь выконвае абавязацельствы перад Расеяй, калі засяроджвае войскі на мяжы з Украінай.

«Сваімі крокамі па ўзмацненні абароны мяжы з Украінай беларускія саюзнікі добрасумленна выконваюць узятыя на сябе абавязацельствы па недапушчэнні ўдараў у спіну Расіі», — заявіла Захарава.

Заяву МЗС Украіны яна назвала «хамскім дэмаршам з пагрозамі расцуглянага характару». Захарава таксама нагадала, што на тэрыторыі Беларусі базуецца расійская ядзерная зброя.

«У дакуменце (ваеннай дактрыне Саюзнай дзяржавы — заўв. НН) прапісаная цвёрдая рашучасць дзяржаў-удзельніц забяспечыць ваенную бяспеку Саюзнай дзяржавы ўсімі наяўнымі ў распараджэнні сіламі і сродкамі. Як вядома, на брацкай беларускай зямлі ў цяперашні час разгорнутая сумесная рэгіянальная групоўка войскаў, а таксама сучасныя расійскія абаронныя комплексы і тактычная ядзерная зброя», — заявіла Захарава.

Яна прыгразіла Украіне і краінам НАТА «згубнымі наступствамі».

Заявы Захаравай разыходзяцца з пазіцыяй, задэклараванай беларускім Міністэрствам замежных спраў. «Прысутнічае нейкая хітрая гульня, разлічаная на ўнутранае спажыванне альбо на атрыманне авацый з Захаду», — гаварылася ў адказе прэс-сакратара МЗС А.Глаза на пытанне СМІ пра рэакцыю беларускага боку на заяву МЗС Украіны з патрабаваннем адвесці беларускія войскі ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Каментары11

  • вытруцень
    28.08.2024
    Алказахарава, мы против этого таёжного союза
  • Хто там за перамовы?
    28.08.2024
    А вось і адвакаты Лукашэнкі не прымусілі сябе доўга чакаць
  • Эдгарс
    28.08.2024
    Падмаскалiкi яшчэ горш за самiх маскалей, не цэрэмонiцца нават з iмi.

Цяпер чытаюць

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Пракоп’еў: З каманды ёсць толькі я і Сяргей Ціханоўскі53

Нікол Пашынян выбачыўся перад сваёй жонкай4

13‑гадовая Аліса Цеплякова — дачка камуніста са Шклова — скончыла ўніверсітэт. Але да навуковай працы ёсць пытанні ў сістэмы «Антыплагіят»32

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску10

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране1

Светабнаўляецца1

Ізраіль нанёс ракетны ўдар па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць