Свет55

Пуцін упершыню едзе ў краіну, якая з'яўляецца ўдзельніцай Рымскага статута і фармальна павінна яго арыштаваць

Але ў Крамлі не баяцца. «У нас выдатны дыялог з нашымі сябрамі ў Манголіі», — мяркуе Дзмітрый Пяскоў.

Уладзімір Пуцін падчас інтэрв'ю Такеру Карлсану. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

У Крамлі «няма перажыванняў» наконт таго, што Манголія, куды 3 верасня з візітам паедзе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, — удзельніца асноватворнага дакумента Міжнароднага крымінальнага суда, паведаміў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, паведамляе РБК.

«У нас выдатны дыялог з нашымі сябрамі ў Манголіі», — адзначыў ён, дадаўшы, што «ўсе аспекты візіту старанна рыхтаваліся». 

У сакавіку мінулага года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт Пуціна і дзіцячага амбудсмена Марыі Львовай-Бяловай, якіх падазраюць «у незаконнай дэпартацыі насельніцтва (дзяцей) з акупаваных тэрыторый Украіны».

Крэмль назваў рашэнне суда неадпаведным з прававога пункту гледжання, паколькі Масква не знаходзіцца пад юрысдыкцыяй гэтай інстанцыі.

Манголія далучылася да Рымскага статута, і тэарэтычна Пуціна могуць так арыштаваць. 

Каментары5

  • Вадзім
    30.08.2024
    Манголія паміж двух агнёў - рашкай і кітайцамі. Калі пуцьку арыштоўваць, яго трэба будзе яшчэ вывезьці з той Манголіі, а кітайцы праляцець не дадуць, рашка тым больш. Манголія не мае ніякай магчымасьці арыштаваць пуцьку
  • .
    30.08.2024
    Вывезці патаемна, кантрабандай, па частках.
  • верховенство Права
    31.08.2024
    если не арестуют, надо гнать монголов из этой организации

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

Магілёўскую ратушу зрабілі чырвона-зялёнай 11

Два расійскія знішчальнікі правакацыйна праляцелі над польскай нафтавай платформай6

У Брэсце абураюцца, што цэнтр горада ў гадзіны пік быў паралізаваны хрэсным ходам9

Пад Масквой знайшлі мёртвым гендырэктара кампаніі са структуры «Расатама»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў3

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць