Паводле інфармацыі Следчага камітэта, раніцай 30 жніўня ў аграгарадку Гарадзец Кобрынскага раёна на тэрыторыі сельскагаспадарчага прадпрыемства падчас будаўніцтва сіласнай траншэі на 56-гадовага электрагазазваршчыка ўпалі бакавыя бетонныя пліты.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.

Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па ч. 2 арт. 303 Крымінальнага кодэкса Беларусі (парушэнне правілаў бяспекі горных або будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары