Вайна11

Расія пачала ўжываць дроны, што кіруюцца праз оптавалаконны кабель

Да такой высновы прыйшоў аналітык Bild, вывучыўшы відэа знішчэння аўстралійскага БТР Bushmaster у Курскай вобласці.

Скрыншот відэа

Эксперт Юльян Ропке заўважыў, што перад ударам FPV-дрон па-майстэрску абышоў падпаленыя на дарозе машыны і рухаўся пры гэтым ля самай паверхні асфальту. Беспілотнік перадаваў аператару выяву вельмі высокай якасці.

Ропке лічыць гэта сведчаннямі таго, што беспілотнік кіраваўся не радыёсігналам, а па оптавалакновым кабелі.

Такія дроны тэстуюцца ў краінах Захаду. У скрыню змяшчаюць катушку з ультратонкім кабелем даўжынёй да 10 км, які прывязаны да дрона. Оптавалакно дазваляе дронам абыйсці любую сістэму РЭБ і павысіць дакладнасць з 20% да 95%.

Паводле звестак Bild, цяпер у адкрытым доступе ёсць толькі тры відэа, якія даказваюць выкарыстанне Расіяй такіх беспілотнікаў. Таму маштаб прымянення гэтых сістэм застаецца незразумелым.

Каментары1

  • Lloyd Christmas
    02.09.2024
    [Дзякуй, паправілі. - Рэд.]

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу67

Грамадствадапоўнена67

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку3

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу67

Грамадствадапоўнена67

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць