Грамадства

Расказваем, што вядома пра палітвязня, якога асудзілі за тэрарызм і разбой

Дзмітрыю Асіюку магло пагражаць смяротнае пакаранне. Прысуд невядомы.

Дзмітрый Асіюк. Фота з ягоных сацсетак

Дзмітрыю Асіюку 36 гадоў, па звестках Digital intelligence team. Мяркуючы па сацсетках, родам ён з Бярозы, але апошнім часам жыў у Брэсце. У Асіюка ёсць жонка, дачка, якой каля 8 гадоў, і зусім малы сын.

Пра род заняткаў і адукацыю мужчыны дакладна невядома.

Згодна з запісамі з расійскіх базаў, Дзмітрый у 2016 годзе быў у вышуку па лініі Інтэрпала за «спрыянне нелегальнай міграцыі, здзейсненае паўторна». Але інфармацыі пра тое, чым скончылася справа, няма.

Асіюк за кратамі са снежня 2023 года. Суд над ім пачаўся 15 ліпеня і скончыўся 14 жніўня 2024 года. Яго вінавацілі па чатырох артыкулах: «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 289 КК), «незаконныя дзеянні ў дачыненні да зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў» (ч. 3 і 4 арт. 295 КК), «наўмыснае прывядзенне ў няспраўнасць транспартнага сродку або шляхоў зносінаў» (ч. 4 арт. 309 КК) і «разбой» (ч. 3 арт. 207 КК).

Асіюку магло пагражаць аж да расстрэлу.

Што за дзеянне яму закідаюць — невядома, але тэарэтычна гэта магла быць дыверсія на чыгунцы недзе ў Расіі.

Судзіў яго Мікалай Сянько. Ён жа прысудзіў шэсць гадоў айцішніцы Наталлі Левай.

Мікалай Сянько. Фота: zubr.in

Каментары

Цяпер чытаюць

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Персідскага заліва пачынаюць сумнявацца ў гарантыях ЗША7

У Варшаве беларусы святкуюць Дзень Волі ФОТЫ16

У Мінску на праспекце Дзяржынскага мужчына вельмі дзіўна сябе паводзіў: бегаў па праезнай частцы і спыняў машыны ВІДЭА

Дзісна, Тураў і Васілевічы — самыя маленькія гарады Беларусі. А хто яшчэ ў топе?5

«Хачу наведаць бабулю ў Беларусі». Як жывуць і адаптуюцца дзеці беларусаў-эмігрантаў у Еўропе4

«Ён не думаў, што будзе цалаваць мяне ў сраку». Трамп выказаўся пра адносіны з наследным прынцам Саудаўскай Аравіі13

«Свае — гэта слова, якое для мяне вызначае тэатр». Вялікая гутарка з акцёрам Міхасём Зуем пра сцэну, каманду і тэатр у эміграцыі2

Ад званкоў «з банка» да фэйкавых інвестыцый. Як махляры крадуць грошы з картаў1

Еменскія хусіты заявілі пра сваё далучэнне да вайны супраць Ізраіля4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве9

Былога супрацоўніка контрразведкі КДБ арыштавалі за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць