Грамадства11

Судзяць 19-гадовага хлопца, які павёўся на правакацыю КДБ. Яму пагражае да пятнаццаці гадоў калоніі

Данііл Гарасім хацеў уступіць у ПКК, але натрапіў на фэйкавы бот, які адмініструюць беларускія спецслужбы. Цяпер яго абвінавачваюць па трох артыкулах КК.

19-гадовы Данііл Гарасім. Скрын відэа АНТ

Вядома пра хлопца мала — яму 19 гадоў, і ён з Магілёва. Пасля школы паступіў у каледж, падобна, на цесляра.

Мяркуючы па відэа АНТ, хлопец хацеў патрапіць у шэрагі беларускіх дабраахвотнікаў. Ён запытаўся, якім чынам гэта можна зрабіць. У адказ яму далі «першае заданне» — зрабіць фота ракетна-артылерыйскай брыгады. А пасля — перадаць прыладу для вывядзення з ладу цягнікоў актывістам руху «Супраціў».

Увесь гэты час за хлопцам шчыльна сачыў КДБ, па ТБ паказалі перапіскі з «куратарам». Даніла Гарасім павёўся на аперацыю КДБ, напісаўшы ў адзін з фэйкавых ботаў.

Кадэбісты стварылі вялікую сетку фэйкавых рэсурсаў, якія імітуюць рэсурсы ПКК ды іншых ініцыятываў. Большасць тых, хто павёўся, пасля былі затрыманыя. Нагадаем, што ПКК і іншыя падраздзяленні добраахвотнікаў ніколі не даюць перад уступленнем у свае шэрагі аніякіх «праверачных заданняў».

Суд над хлопцам пачнецца 16 верасня ў Магілёўскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «спробе ўдзелу ў вайне» (заўв. 3 ч. 1 арт. 361 КК), «здрадзе дзяржаве» (ч. 1 арт. 365 КК) і «незаконных дзеяннях у адносінах да агнястрэльнай зброі, баепрыпасаў і выбуховых рэчываў» (ч. 2 арт. 295 КК).

Яму пагражае да пятнаццаці гадоў калоніі. Судзіць яго будзе Ігар Зямцоў, які вынес не менш за 20 палітычных прысудаў па крымінальных справах.

Ігар Зямцоў. Фота: zubr.in

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Дзе дапамога офіса?
    06.09.2024
    Ці хоць якой небудзь сам шматлікіх кабінетаў і фондаў? Чым яны займаюцца?

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба19

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

Ізраіль і ЗША рыхтуюцца да шматдзённага канфлікту з Іранам

Як асвоілася Святлана Ціханоўская ў Варшаве і ці ўжо пайшла на бокс? Распыталі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба19

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць