Грамадства44

Такарчук згадала жахлівую гісторыю насілля ў сям'і, якая скончылася забойствам

«Гэта такі боль. Наколькі паламанае жыццё. За што? Толькі за тое, што дзяржаве чхаць на тое, як гвалтуюць нашых жанчын».

Вольга Такарчук Ольга Такарчук Olga Takarchuk
Вольга Такарчук. Скрын відэа: TOK_talk / YouTube

У новым выпуску ТОКу вядомая блогерка Вольга Такарчук заўважае, што да зняволення ніколі не думала аб тым, колькі гора ў людзей. Яна расказала гісторыю сваёй суседкі, якая сутыкнулася з хатнім гвалтам.

«У яе двое ці трое дзяцей. Муж яе збіваў і збіваў. Яна перабітая ўся. У яе пераламаныя ўсе часткі цела. Усе. Ёй 36 гадоў. Яго ў чарговы раз пасадзілі, і яна пачала сустракацца з яго сябрам — той прыйшоў дапамагаць рабіць рамонт. У яе сын, у яго — дачка. Неяк сышліся. Яна развялася».

Пасля свайго вызвалення былы муж зноў збіў жанчыну. Дарослы сын пакляўся ёй, што больш ніколі не дазволіць пакрыўдзіць маці. У адзін з дзён былы муж патэлефанаваў жанчыне і папрасіў яго аднекуль забраць. Разам паехалі яе новы мужчына і сын.

«Сын дастае нож і забівае бацьку. Помсціць за маці, бо разумее, што ў іншым выпадку ён будзе яе ўсё жыццё лупцаваць», — расказвае Такарчук.

Па яе словах, цела забітага скінулі ў раку. Пазней усе трое былі арыштаваныя.

«Гэта было страшна, калі яна разам з намі была ў камеры, а сын быў насупраць, і гэты мужчына [таксама насупраць]. І яны перакрыкваліся. Яна плакала: «Сыначка мой!» І ў дворыках прагулачных [крычала]: «Сына, ты там? Сына, сына!» Гэта такі боль.

Наколькі ў яе паламанае жыццё! За што? Толькі за тое, што дзяржаве чхаць на тое, як гвалтуюць нашых жанчын», — дзеліцца сваімі перажываннямі Такарчук і заўважае, што патрабуецца стварыць сістэму абароны жанчын ад хатняга гвалту і перагледзець заканадаўства.

Глядзіце цалкам:

Каментары4

  • Acab
    09.09.2024
    Замурчэла жучка.
  • Acab
    09.09.2024
    Наагул, спадарыня Вольга прыгадвала цікавыя рэчы ўвесь этэр (пра што можна было ня сумнявацца).
    Напрыклад як татка чыноўнік кватэрку на настойлівую просьбу матулі выбіў і ўсё такое іншае.
    Спадарыня Вольга мне моцна нагадвае пераважнага любага чытача, хто ня супраць каб дзяржабка падсадзіла на суседзкі карак павазіцца.
    Любіш дзяржабныя прывілеі, любі і праз колер шкарпэтак з расьцягнутымі нагамі ля сьценкі стаяць
  • Z яшчэ вернецца
    10.09.2024
    Чарговая выпадковая і шкодная для Беларускай справы псеўда.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Усе навіны →
Усе навіны

Льдзінкі памерам з чарэшню, а то і сліву. Учора ў Мінску выпаў першы летні град1

Шмат Porsche, Bentley, «гелікі» — мінская мытня застаўленая даражэзнымі аўто11

Начны ўдар па Кіеве: чацвёра загінулых, 20 параненых1

Трамп і Маск адкрылі знішчальны агонь адзін у аднаго24

У небе над Казахстанам заўважылі незвычайныя аб'екты. Некаторыя пабачылі след, падобны да расійскіга «Арэшніка»3

Чарговы фэйк: Зяленскі нібыта падарыў сваёй маці кватэру ў Дубаі за 3,2 мільёна даляраў8

Мерц прыехаў у Вашынгтон і падарыў Трампу пасведчанне аб нараджэнні яго дзеда1

Пенсіянеркі ў Брэсце рашылі разабрацца з бяздомнымі катамі, бо тыя «гадзілі на кветкі»7

Тры простыя спосабы аблупіць і парэзаць манга12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

У Гомелі сілавікі ўзнагародзілі таямнічых герояў. Хто яны?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць