Меркаванні2929

Водгук на артыкул Пазьняка: маральны аўтарытэт ня мусіць лезьці ў г...но

Пазьняк сваёй эміграцыяй нанёс адзін з самых магутных удараў па нацыянальным руху. Менавіта з гэтай эміграцыі пачалося расчараваньне людзей. Было б лягічна, каб ён пасьля гэтага паводзіў сябе дастойна сваёй сьмеласьці .А ён з усіх сілаў стараецца захаваць за сабой нейкую палітычную базу, прычым робіць гэта прымітыўным спосабам, ганьбячы іншых беларускамоўных палітыкаў.

Больш бруду на Мілінкевіча, Вячорку, Лябедзьку і астатніх!Вось стратэгія. Каб ён знайшоў дзе факт з жыцьця сына Лукашэнкі -- не, ён пойдзе ў інтэрнат каліноўцаў і будзе корпацца ў бруднай бялізьне Вітаўта Мілінкевіча. Г...но г...ном... {Напэўна, маецца на ўвазе артыкул Мар'яна Ванькевіча "Рускія" ў Польшчы - "НН"}

А з Плошчай? Каб сабраць Плошчу, трэ было прарывацца на выбары і даваць людзям шанец, надзею. Што ж Пазьняк? Не сабраў 100 тысяч подпісаў, але не прызнаўся ў тым, зманіў, што "ня хоча ўдзельнічаць у псэўдавыбарах" (а калі пачынаў зьбіраць подпісы, ён спадзяваўся на сумленнасьць Ярмошынай і толькі ў часе збору подпісаў яму вочы расплюшчыліся?) і ўмыў рукі.

Калі ж Мілінкевіч з тэлеэкрана і на дзясятках мітынгаў заклікаў людзей прыйсьці (між тым гэта патрабавала сьмеласьці, кожны, хто прыйшоў на Плошчу памятае, што ён адчуваў), Мілінкевіч узьняў хвалю, Мілінкевічавы хлопцы закуплялі намёты і першае неабходнае, Мілінкевічавы хлопцы ставілі гукаўзмацненьне, безь якога нікай Плошчы не было б, Мілінкевічавы сыны везьлі порцыю палатак і за гэта трапілі ў пастарунак, сын Кулей быў на Плошчы і ў турме, зубровец Ільін завёз-такі біятуалет, хоць за гэта быў зьбіты да страты прытомнасьці...

І што Пазьняк? Усё няправільна, здраднікі, зуброўцы-агенты-Масквы, не сумелі арганізаваць, трэ было ня так. А як трэ было?

Лёгка табе, седзячы ў Вашынгтоне на амэрыканскім вэлфэры, разважаць, як трэба. Толькі што ты можаш зрабіць як арганізатар? Весьці блог у Інтэрнэце і выдаваць па кнізе раз на тры гады? 300 бюлетэняў сабралі ў "народным галасаваньні" на ўсю краіну?.. Калі ты палітык, займайся палітыкай, тады ацэньвай свае 300 бюлетэняў сумленна. Калі ты маральны аўтарытэт, ня лезь у г...но. Калі ты прарок, не тапі бліжніх сваіх. А так сваёй псэўдадзейнасьцю перакрэсьліваеш усю сваю заслугу 1991-га. Сваю рэпутацыю псуеш -- хай бы псаваў. Але калі ты ўзяўся быць нацыянальным лідэрам ХХ стагодзьдзя, ты ж, лезучы ў гаўно, увесь нацыянальны рух у яго самае мачаеш.

У Мілінкевічу прынамсі бачыцца стратэгічнае мысьленьне -- што на выбары было варта ісьці хоць бы для таго, каб прывучыць людзей у дзень выбараў выходзіць на Плошчу, некалі гэта спрацуе. Што на мясцовыя выбары варта ісьці хоць бы для таго, каб падкарміць структуры і людзей у рэгіёнаў -- бо на іх уся асьветная і арганізацыйная праца ляжыць, калі яны зусім загнуцца, ня стане хоць тых маленькіх агменьчыкаў беларускасьці і незалежнасьці, якія ёсьць.

Праграму Каліноўскага трэба наладзіць, хоць бы для таго, каб аслабіць русіфікацыйны ўплыў ЭГУ і г.д. Прытым мілінкевічу хапае мудрасьці яшчэ й не трындзець пра гэта. А што Пазьняк? Працягвае прарочыць рэфэрэндум па ўзьяднаньні з Расеяй і пісаць адозвы. І Пазьняку добра, і Лукашэнку.

Каментары29

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

У Латвіі рыхтуюць поўную забарону аўтобусных рэйсаў у Беларусь14

Беларусы скардзяцца, што ўпакоўка ад «Санта-Брэмар» стала нязручнай для адкрыцця5

ДАІ збіраецца знаходзіць праз відэакамеры непрышпіленых пасажыраў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць1

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць