Грамадства55

Міжнародны гуманітарны фонд — каму ён будзе дапамагаць і колькі там цяпер грошай

Міжнародны гуманітарны фонд — новы праект па дапамозе палітвязням, які хутка стартуе. На прэс-канферэнцыі ў Вільні расказалі пра яго.

Фота: Офіс Ціханоўскай

Падчас выступу на прэс-канферэнцыі Святлана Ціханоўская падкрэсліла, што фонд ствараецца не замест існуючых гуманітарных арганізацый, а ў дадатак да іх.

Унесці грошы ў фонд могуць дзяржавы, арганізацыі і неабыякавыя мецэнаты, цяпер у ім каля 1,3 мільёна еўра. Хутка будзе падпісаны адпаведны кантракт з Нарвегіяй, але арганізатары фонду кажуць, што яшчэ некалькі краін гатовыя паўдзельнічаць у папаўненні фонду.

Кіраванне фондам будзе калектыўным, за яго адкажуць самі праваабаронцы і гуманітарныя арганізацыі. Таксама ім будзе займацца назіральная рада з дзевяці чалавек — медыйшчыкі, супрацоўнікі гуманітарных арганізацый і прадстаўнікі міжнародных партнёраў фонду. 

Цяпер у фонд уваходзяць восем арганізацый: «Байсол», «Байхэлп», «Краіна для жыцця», Dissidentby, «Вольныя», INeedHelp і яшчэ дзве арганізацыі, якія пакуль не названыя публічна. Гэтыя арганізацыі змогуць запытваць у фонду сродкі на свае праграмы. Аб’яднаны пераходны кабінет і Офіс Ціханоўскай не будуць умешвацца ў працу фонду.

Атрымаць дапамогу ад фонду змогуць палітзняволеныя, іх сем’і і беларусы, якія трапілі пад катаванні. Фокус — на беларусах унутры краіны.

Абяцаюць, што ў фонду будуць нулявыя адміністрацыйныя выдаткі, бо фінансаванне такіх патрэб возьмуць на сябе арганізацыі-чальцы фонду.

Ціханоўская адзначае:

«Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працы па вызваленні палітвязняў. Гэта два напрамкі, якія мы вядзем адначасова, і наш прыярытэт — вызваліць людзей з турмаў. Але ж фонд будзе вялікай дапамогай для тых, хто ўжо выйшаў на волю ці яшчэ знаходзіцца за кратамі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Пытанне
    19.09.2024
    Кіраўніца фонда "краіна для жыцця" Зазулінская адначасова уваходзіць у кабінет і ў гуманітарны фонд. Як пры такой прамой сувязі можна пазбегнуць умяшальніцтва кабінета ў дзейнасць фонда?
  • Фэйспалм
    19.09.2024
    Ціханоўская ўжо вярзе такое, што сама, напэўна, не ў стане зразумець!
    Як Кабінет не будзе ўплываць на гэты фонд, калі новая прызначэнка Зазулінская будзе і ў Кабінеце, і ў партнэры фонда? Канфлікту інтарэсаў зусім няма!
    Ганьба ганьбай паганяе ўсё, што робіць бестэрміновая лідарка.
  • Францішак Ракфелер
    19.09.2024
    Кажуць, пасля 2020г. з Беларусі выехала ~500 тыс.чалавек. Калі ўсім дапамагчы з фонда, то атрымаецца аж цэлых 2.6 еўра на чалавека. У Берліне гэтых грошай нават на аднаразовы талончык не хопіць.

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць