Грамадства

Хлопец на заклад ганяе па Свіслачы на электрасёрфе ВІДЭА

Ён рассякае па Свіслачы на электрадошцы, спрытна ныраючы пад пешаходныя масткі. Улічваючы, што звычайна самы «экстрэмальны» від транспарту ў цэнтры — гэта катамаран, відэа ўражвае, піша Onliner.by.

Кірыл вырас у Серабранцы, 10 гадоў правёў там, дзе не варта было знаходзіцца, а пазней захапіўся экстрэмальнымі відамі спорту. Вейкборд, параплан, дайвінг, у тым ліку падлёдны — гэты хлопец правярае сябе на трываласць самымі рознымі спосабамі.

Гэтым разам вырашыў пракаціцца па цэнтры Мінска на электрасёрфе. Небяспека тут не ў хуткасці, а хутчэй у перашкодах, ад якіх трэба было ўмела сыходзіць.

— Наогул мой электрасёрф разганяецца звычайна да хуткасці 45 км/г, але перад мастамі я трохі зніжаў хуткасць дзесьці да 27 км/г. Стартаваў на Свіслачы каля парку Янкі Купалы, а фінішаваў на вул. Даўмана каля дамбы. Усю адлегласць пераадолеў хвілін за 12.

На пытанне «навошта?» Кірыл шчыра адказвае, што зрабіў гэта на заклад.

— Мне казалі: ты катаешся і там і тут, а можаш у цэнтры Мінска пракаціцца? Ты ж не баішся нічога? І я гэта зрабіў.

— Было страшна?

— Тэхнічна — не. Але ў нас жа на гідрацыклах ніхто не катаецца па Свіслачы, а іх у людзей шмат. Я думаю, што гэта можа быць забаронена, — дзеліцца здагадкамі. І дадае: ён гатовы заплаціць штраф за свае пакатушкі.

Калі казаць у цэлым пра экстрым, то займаецца ім Кірыл, каб «разгрузіць галаву».

— Я зараз кірую будоўляй, са складанымі заказчыкамі ўзаемадзейнічаю. І галава да канца тыдня становіцца каменнай … хтосьці ідзе вечар у пятніцу ў бар, а я вось такім спортам займаюся. Экстрым дапамагае мне адцягнуцца ад працы і прывесці ў парадак думкі.

Вось для прыкладу яшчэ адна экстрэмальная паездка Кірыла. Студзень, Камчатка, на вуліцы мінус 17, якой сілы вецер, нават складана сабе ўявіць … а хлопец катаецца на вейкбордзе.

— Калі хлопец-экстрэмал катаецца на дошцы ў выратавальнай камізэльцы і не заходзіць у акваторыі суднаходнага шляху або пляжу, знаходзіцца ў поўнай свядомасці — тады прамых парушэнняў няма. Але тут трэба ўлічваць і здаровы сэнс, бо на вялікай хуткасці можна вельмі балюча стукнуцца аб ваду і атрымаць цялесныя пашкоджанні, — папярэджваюць у Таварыстве выратавання на водах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА105

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына11

Вітаўтас Ландсбергіс, або Хто не баіцца стаць лідарам у пераломны час22

Гэты будынак у Баранавічах прадавалі за адну базавую, але цана на аўкцыёне скокнула да $40 тысяч

Ці зможа пенсіянерка атрымаць спадчыну, калі сужыцель памёр, а афіцыйнага шлюбу не было? Шанцы ёсць

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, тут усё гарманічна16

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА105

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць