Грамадства22

Што вядома пра самага пажылога палітвязня — 75-гадовага жыхара Хойнікаў, якому за каментары прысудзілі 3,5 года калоніі

Анатоля Кірэйчыка абвінавацілі ў тым, што ён «абразіў» больш за 100 суддзяў і сілавікоў. А вёў працэс Яўген Шаршнёў — суддзя, які не раз адпачываў у Еўрасаюзе.

Анатоль Кірэйчык у 2017 годзе. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Анатолю Кірэйчыку 75 гадоў. Ён пенсіянер, да арышту жыў у Хойніках.

Бацька Анатоля, Сяргей Кірэйчік — франтавік родам з вёскі Буда Хойніцкага раёна. Быў узнагароджаны медалямі і ордэнамі. Буда была адселеная пасля катастрофы ў Чарнобылі.

@nashaniva У 75 гадоў трапіў за краты. Што вядома пра самага пажылога палітвязня #беларусь #палітвязні #суд #краты #пенсионеры #дедушка #сад #огород #путешествие #дача #нашаніва ♬ dźwięk oryginalny - Наша Ніва. Навіны

У Кірэйчыкаў вялікая, актыўная і дружная сям'я, якую ў Хойніках ведаюць. У сацсетках Анатоля шмат фота з розных мерапрыемстваў. Сам ён любіць майстраваць і троху падарожнічае па ваколіцах горада і іншых мясцінах у Беларусі.

На пенсіі Анатоль з жонкай шмат займаліся ўпрыгожаннем участка і нават у 2013 годзе атрымалі за гэта грамату ад мясцовага кіраўніцтва.

Анатоля Кірэйчыка судзілі 18 мая 2024 года па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса — «паклёп» (арт. 188 КК), «абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК), «абраза суддзі» (арт. 391 КК) і «незаконнае захоўванне боепрыпасаў» (ч. 2 арт. 295 КК).

Анатоля абвінавацілі ў тым, што ён «размяшчаў каментары пад здымкамі прадстаўнікоў улады, дзе абражаў, публічна прыніжаў і ганьбіў іх гонар і годнасць». Такім чынам ён «абразіў» больш за 100 чалавек. Таксама дома ў яго знайшлі боепрыпасы, але Анатоль сказаў, што проста калекцыянаваў іх — зброі ў яго не было.

Анатоль Кірэйчык. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Пакаранне — тры з паловай гады калоніі і 100 базавых штрафу. Паведамляецца, што з яго таксама спагоняць маральную шкоду.

Судзіў яго Яўген Шаршнёў, які вынес не менш 20 палітычна матываваных прысудаў па крымінальных справах з 2020 года, сярод якіх, напрыклад, 5 гадоў для 65-гадовага Пятра Старацітарава, які мае шмат спадарожных хваробаў.

Адметна, што Шаршнёў любіць падарожнічаць па краінах Еўрасаюза — у яго старых сацсетках некалькі фота з падарожжаў у Іспанію ды Харватыю.

Яўген Шаршнёў. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Таксама праваабаронцам вядома пра 76-гадовага Міхаіла Ляпейку, якому ў 2021 годзе прысудзілі прымусовае лячэнне за «абразу» Лукашэнкі. Ён быў прызнаны палітвязням, але яго далейшы лёс незразумелы — ён можа як знаходзіцца на лячэнні, так і ўжо вярнуцца дадому.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Санкцыі
    25.09.2024
    Ну і дзе персанальныя санкцыі на суддзю?
  • а судьи КТО
    25.09.2024
    Яўген Шаршнёў — суддзя, які не раз адпачываў у Еўрасаюзе.

    Ездят не только "судьи", ездят и "опричники" из 3214 по венгерским визам с одной изменённой буквой в фамилии во втором белорусском паспорте.
    кое-кто на Западе не умеет "ловить мышей".

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?12

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

НАТА рыхтуецца да вайны ў Арктыцы2

Сакрэт, як жыць добра і пасля 90 гадоў — чалавечыя сувязі2

«Байсол» абвінаваціў Стрыжака ў адмове перадаць кантроль над юрыдычнымі асобамі ў Польшчы і ЗША24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?12

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць