Эканоміка11

Беларусь пакінуў буйны нямецкі інвестар Carl Zeiss

З Беларусі сышоў яшчэ адзін знакавы інвестар — нямецкая кампанія Carl Zeiss, якая з'яўляецца адным з сусветных лідараў у вытворчасці оптыкі, паведамляе Plan B.

Ілюстрацыйнае фота: Blackterminal.org

У чэрвені 2024 года Еўрасаюз увёў санкцыі супраць іх шматгадовага партнёра БелОМА. Каб выйсці з капіталу сумеснага прадпрыемства «Цэйс-БелОМА», кіраўніцтву Carl Zeiss спатрэбілася некалькі тыдняў.

Carl Zeiss быў у першай дзясятцы буйных нямецкіх бізнэсаў, якія арганізавалі ў 1990-х вытворчасць на тэрыторыі Беларусі. Адбылося гэта ў 1995 годзе ў памяшканнях і цэхах Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання. БелОМА тады праходзіла праз цяжкі працэс рэканверсіі. З'яўленне ў якасці партнёра вядомай і профільнай заходняй кампаніі, як меркавалася, павінна было зрабіць яе менш балючай.

У сумесным прадпрыемстве «Цэйс-БелОМА» немцы атрымалі 60% і за некалькі гадоў арганізавалі ўзорную вытворчасць лінзаў, механічных кампанентаў, мікраскопаў і медыцынскіх прыбораў. Асноўнымі іх атрымальнікамі сталі заводы Carl Zeiss у Германіі, ЗША і Францыі.

На піку на вытворчасці было занята каля 400 чалавек. Па грошах, укладзеных у СП, і аб'ёмах прадукцыі, якія выпускаюцца ім, на інвестыцыйнай карце Беларусі «Цэйс-БелОМА» адносіўся да сераднячка. Але яго былы генеральны дырэктар Уве Келер фактычна стаў дуаенам усіх замежных інвестараў у Беларусі.

Пры яго актыўным удзеле быў створаны і доўгі час досыць эфектыўна функцыянаваў Кансультатыўны савет па замежных інвестыцыях пры беларускім урадзе.

Каментары1

  • Ёсік
    26.09.2024
    Мо менш прыцэлаў ды ўсялякага га.на для ваеншчыны будуць рабіць.

Цяпер чытаюць

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская турыстка стала паводзіць сябе як трохгадовае дзіця: яна курыць расчоску і п'е ласьён4

Ала Пугачова высока адазвалася пра Джахара Дудаева. Кадыраў бушуе18

Дастаўка ежы Rebox.by часова спыніла дзейнасць

Топавую юрыстку з Мінска асудзілі па «народным» 342-м артыкуле6

ДТЗ на Міншчыне: восем чалавек шпіталізаваныя

Генконсульства Іспаніі ў Маскве аднавіла прыём заяў на візы

Археолагі знайшлі ў Смаленску княжацкі хорам XII стагоддзя. Такія ж знаходзілі ў Полацку і Гродне1

Адна з лідарак апазіцыі Грузіі затрыманая за надпіс «Расійская мара» на перадвыбарчым банеры кіроўнай партыі1

Ізраіль пачаў наступ на горад Газа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек4

Да «Дня народнага адзінства» памілавалі 25 чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць