Свет66

«Гэтая краіна праходзіць праз пекла». Трамп сустрэўся з Зяленскім і пахваліўся добрымі адносінамі з Пуціным

А яшчэ кандыдат у прэзідэнты ЗША сказаў, што хутка вырашыць пытанне з вайной, калі стане пераможцам на выбарах.

Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп. Фота: Julia Demaree Nikhinson/AP

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з кандыдатам у прэзідэнты ЗША Дональдам Трампам. Сустрэча палітыкаў адбылася ў Trump Tower у Нью-Ёрку. Трамп заявіў, што для яго гонар сустрэцца з украінскім лідарам, піша The Guardian.

«Для нас вялікі гонар бачыць прэзідэнта сярод нас, ён шмат перажыў. Ён перажывае каласальныя цяжкасці», — сказаў Трамп, дадаўшы: «Мы правядзём абмеркаванне і паглядзім, да чаго можна прыйсці».

Экс-прэзідэнт ЗША назваў пеклам сітуацыю ў Украіне. «Гэтая краіна праходзіць праз пекла… Я ніколі не бачыў нічога падобнага на гэтую жахлівую сітуацыю», — адзначыў ён, гаворачы пра Украіну.

Трамп таксама адзначыў, што ў яго добрыя адносіны з Зяленскім, і пахваліўся вельмі добрымі адносінамі з Уладзімірам Пуціным. «Я думаю, калі мы пераможам, мы вельмі хутка вырашым гэтае пытанне», — сказаў Трамп, маючы на ўвазе вайну Расіі супраць Украіны. Зяленскі ў адказ выказаў надзею, што ў іх з Трампам адносіны будуць лепшыя, чым у Трампа з Пуціным.

«Я думаю, у нас ёсць агульны погляд на тое, што вайна ва Украіне павінна быць спыненая, і Пуцін не можа перамагчы. Украіна павінна перамагчы. І я хачу абмеркаваць з вамі дэталі плана перамогі», — адзначыў прэзідэнт Украіны, звяртаючыся да Трампа.

Напярэдадні Зяленскі сустрэўся з канкурэнткай Трампа Камалай Харыс і прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Трамп раней на перадвыбарчым мітынгу заявіў, што «Украіны больш няма». Па ягоным меркаванні, на аднаўленне ўкраінскіх гарадоў пасля вайны не хопіць грошай. У той жа час ён яшчэ раз раскрытыкаваў адміністрацыю Байдэна за падтрымку Кіева ў вайне.

Каментары6

  • Я
    27.09.2024
    Хахаха... раскажыце детальнл про итоги визита Зэ в америку, слабо?
  • Трампіст Зянон
    27.09.2024
    Як там Зянон, цікава? Ён жа сапраўдны трампіст. Трамп - гэты чыя агентура?
  • Васіль
    27.09.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

ГУБАЗіК заявіў пра затрыманне двух магілёўцаў: нібыта яны ехалі ў краіну з пашпартамі Новай Беларусі15

Ад чаявання з абаранкамі да песень пра «герояў СВА». Як Рускі дом прыносіць у Гродна рускі свет17

Беларускі верталёт Мі-24 збіў расійскі беспілотнік, які ляцеў ва Украіну8

Забойства палкоўніка СБУ ў Кіеве здзейснілі грамадзяне Азербайджана6

Жыхары аграгарадка звярнуліся да Лукашэнкі: дзіцячы садок закрываюць, а малых, нават двухгадовых, будуць вазіць за 20 км10

Як жыве просты мінскі зваршчык, які выйграў тры мільёны рублёў5

Куды аддаць сёлета сваіх дзяцей, каб яны вучыліся па-беларуску1

Краіны ЕС пагадзіліся знізіць цэнавае абмежаванне на расійскую нафту на 15 %

У Францыі зняволены змог збегчы з турмы — яго вынес у сумцы сукамернік, які вызваліўся

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну8

Трамп: 17 сістэм Patriot адправім ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць