Свет4545

Карпарацыя ABBYY за адзін дзень звольніла сотні супрацоўнікаў з расійскімі пашпартамі

Сярод іх ёсць і тыя, каго рэлакавалі з Расіі пасля пачатку вайны.

ABBYY fired employees with Russian passports in one day ABBYY за один день уволила сотрудников с российскими паспортами ABBYY за адзін дзень звольніла супрацоўнікаў з расійскім пашпартамі
Офіс кампаніі ABBYY у Маскве. 2016 год. Фота: Wikimedia Commons

1 кастрычніка з’явілася інфармацыя аб масавых звальненнях у IT-карпарацыі ABBYY, найбольш вядомай сваёй праграмай FineReader для распазнавання адсканаванага тэксту.

Кампанія літаральна за гадзіну звольніла ўсіх грамадзян Расіі ў трох офісах: на Кіпры, у Бялградзе і Будапешце. Гэтыя людзі раней былі рэлакаваныя за мяжу для працы ў еўрапейскіх офісах.

Многія з супрацоўнікаў на момант публікацыі знаходзіліся ў стане «garden leave» — гэта практыка, калі супрацоўніка, якога ўжо апавясцілі аб звальненні, адхіляюць ад працы, але ён усё яшчэ фармальна лічыцца супрацоўнікам і атрымлівае зарплату. Некаторым з іх прапанавалі падпісаць mutual agreement — пагадненне аб звальненні па ўласным жаданні з дадатковымі выплатамі, пры гэтым просяць адмовіцца ад любых юрыдычных прэтэнзій да кампаніі.

Асноўнымі ахвярамі скарачэнняў сталі распрацоўшчыкі, тэсціроўшчыкі і менеджары, якія былі рэлакаваныя з Расіі і Беларусі. Па інфармацыі знаёмых з сітуацыяй людзей, пад скарачэнне не патрапілі сербы, венгры і рэлакаваныя ўкраінцы. Не пацярпелі таксама і некаторыя супрацоўнікі з расійскімі пашпартамі, якія не мелі доступу да кода.

ABBYY fired employees with Russian passports in one day ABBYY за один день уволила сотрудников с российскими паспортами ABBYY за адзін дзень звольніла супрацоўнікаў з расійскім пашпартамі
Фота: mash / Telegram

На адной з анлайн-сустрэч для супрацоўнікаў з Сербіі прысутнічалі выключна грамадзяне Расіі. На сустрэчы выступілі генеральны дырэктар ABBYY Ульф Персан і дырэктар па прадуктах Патрык Жан, якія падзякавалі супрацоўнікам за працу і заявілі, што «ўсе малайцы, але кампанія павінна рухацца далей». Пасля сустрэчы звольненым супрацоўнікам адключылі доступы да карпаратыўных сістэм, а пагадненні аб звальненні паабяцалі даслаць на іх асабістыя электронныя пошты.

Прычыны звальненняў называліся розныя. Некаторым супрацоўнікам кампанія тлумачыла гэта неабходнасцю адпавядаць правілам бяспекі (compliance and security), іншым паведамілі, што іх праца магла быць лепшай. Некаторыя супрацоўнікі таксама пачулі, што «кампанія не можа працягваць супрацоўніцтва з расійскімі калегамі ў адпаведнасці са сваёй палітыкай».

Згодна з інфармацыяй, атрыманай Forbes, ABBYY плануе перанесці свае IT-распрацоўкі ў Індыю, дзе зарплаты спецыялістаў значна ніжэйшыя за еўрапейскія. Мяркуецца, што кампанія пайшла на гэты крок для зніжэння выдаткаў, бо зарплаты ў індыйскіх спецыялістаў могуць быць у два-тры разы меншымі, чым у іх расійскіх калег.

Паводле ацэнак, пад скарачэнні трапіла ад 200 да 300 супрацоўнікаў па ўсім свеце. Найбуйнейшыя звальненні адбыліся на Кіпры, дзе, па інфармацыі крыніц, амаль увесь R&D-аддзел (даследаванняў і распрацовак) быў расфарміраваны.

Прадстаўнік кампаніі ў інтэрв'ю РБК адзначыў: «Гэтая глабальная трансфармацыя дазваляе нам рэінвеставаць у будучы рост і паскараць інавацыі ў прадуктах і рашэннях для нашых кліентаў».

Крыніцы РБК кажуць, што апошнія паўгода кампанія дэкларавала адкрыццё дадатковых офісаў у Барселоне, Нові-Садзе, Мюнхене, і найм супрацоўнікаў; у карпаратыўных камунікацыях кампанія паведамляла, што ў яе рэкордныя прыбыткі.

***

ABBYY — міжнародная IT-кампанія, якая была заснавана ў 1989 годзе ў Расіі Давідам Янам. Яна найбольш вядомая сваім праграмным прадуктам FineReader, які дазваляе распазнаваць тэкст у адсканаваных дакументах і малюнках, ператвараючы іх у фарматы, прыдатныя для рэдагавання і пошуку.

У 2022 годзе, пасля пачатку ваенных дзеянняў ва Украіне, ABBYY спыніла продажы, распрацоўкі і аказанне паслуг у Расіі і Беларусі, а юрыдычныя асобы ў гэтых краінах былі ліквідаваны. У кастрычніку таго ж года кампанія абвясціла аб планах перавесці большую частку расійскіх і беларускіх супрацоўнікаў у офісы на Кіпры, у Венгрыі і Сербіі.

Каментары45

  • маскоўская імперыя і яе адэпты разглядаюцца тут як нацысты ў 1944
    02.10.2024
    жыву за мяжой шмат год, гэта ўсіх расейскамоўных чакае за мяжой , маскоўская імперыя і яе адэпты разглядаюцца тут як нацысты ў 1944 па ўсяму свету. таму маскоўскія поп зоркі распавядаюць ўсім якія ў іх беларускія бабулькі і мову нашу вучаць
  • Лёлік
    02.10.2024
    Магчыма сярод рускіх праграмістаў і менеджэраў былі агенты фсб, таму вырашылі ўсіх адправіць назад у рф.
  • Федзя
    02.10.2024
    Правильно сделали.

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць