Грамадства55

Сілавікі затрымалі маці дваіх дзяцей з Мінска

Сілавікі затрымалі маці дваіх дзяцей з Мінска і былую ўдзельніцу арганізацыі «Моладзь БНФ». Відэа з яе ўдзелам апублікаваў праўладны канал.

На відэа затрыманая мінчанка распавядае, што ў 2007 годзе цікавілася беларускай мовай і культурай, была ўдзельніцай «Моладзі БНФ», але пазней пакінула арганізацыю.

Яна таксама згадвае, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў пратэстах, заклікала ў чатах перакрываць дарогі і абражала сілавікоў.

На відэа паказаны скрыншот перапіскі, дзе мінчанка піша, што з’яўлялася «старшынёй Фрунзенскага раёна Моладзі БНФ», і што яшчэ 11 гадоў таму на яе была заведзена справа. Яна таксама згадвае, што мае дваіх дзяцей.

Пакуль невядома, па якіх артыкулах затрымана мінчанка і ў якім становішчы яна цяпер знаходзіцца.

Каментары5

  • Эміграцыйная Мініпраўда
    11.10.2024
    Простую мову дайце, што яе змусілі сказаць. А ня вы прыхоўваеце.
    Адныя закіднэпілі і змусілі казаць, гэтыя адцэнзуравалі і схавалі любага чытача ад непажаданай інфармацыі ( гэта ня значыць, што ўсё праўда, да чаго кабету змусілі гаварыль, але вы проста ў аблуду завялі чытача выбарачным пераказам)
  • Acab
    11.10.2024
    Сярод не пераказанага ў артыкуле зьместу відэа ёсьць дакладная і павучальная інфармацыя. Кабета напрыканцы распавядае, што ў 2024 ўладкавалася працаваць на дзяржабу.
    А дзяржаба пачала спраўджаць ляяльнасьць, і сацыяльны рэйтынг такі нізкі вырахаваўся, што паводле загону - трымаць ў турме.

    Але ад сябе хочацца дадаць, што ісьці ў дзяржсэктар - Д'ябал замест абяцанага золата гліняных асклепкаў падсуне (як ў згаданым выпадку). Але ражно замест цукеркі гэта толькі наступства, няхай і немінучае, калябарацыяў зь дзяржабай.

    А вось на ўзроўні маральных вартасьцяў - дзяржава гэта гвалтоўны мэтад, і перш ніж зьвяртацца па яго, спытайцеся сябе, ці дзеля вас гвалт дзеля дасягненьня вашых мэтаў прымальны.
  • .
    11.10.2024
    Бот Ацаб чытае (калі не піша) паведамленні карнікаў і злуецца, што рэдакцыя Нашай Нівы не цалкам перадала тую брыдоту і ўкіды, што распаўсюджвае ГУБАЗіК.

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пагрузчык-экскаватар урэзаўся ў пасажырскі аўтобус

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай9

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць