Спорт33

Беларус закінуў беларусу шайбу ў Канадзе ВІДЭА

Такое адбылося ўпершыню.

У першы дзень новага сезона Амерыканскай хакейнай лігі (другая па значнасці ліга ў Паўночнай Амерыцы пасля НХЛ) абаронца «Калгары Рэнглерс» Ілля Салаўёў засмуціў брамніка «Абатсфорд Кэнакс» Мікіту Талапілу.

Але ў выніку фарм-клуб «Ванкувера» атрымаў перамогу — 4:3. Перамагчы «касаткам» дапамог не толькі Талапіла, які зрабіў 20 сэйваў, але і Даніла Клімовіч, які закінуў 3-ю шайбу сваёй каманды і скончыў матч з паказчыкам карыснасці «+2», піша Bysport.

Ілля Салаўёў належыць структуры клуба Нацыянальнай хакейнай лігі «Калгары Флэймз». У мінулым годзе ён правёў за «Флэймз» некалькі матчаў, але перад пачаткам гэтага сезона быў адпраўлены ў фарм-клуб.

Мікіта Талапіла належыць да структуры клуба НХЛ «Ванкувер Кэнакс» і можа стаць першым беларускім галкіперам, які дэбютуе ў НХЛ, калі будзе выкліканы з «Абатсфорда» ў «Ванкувер» (там у структуры ўсяго два варатары).

Пакуль жа сезон у НХЛ пачнуць тры беларусы: Ягор Шаранговіч («Калгары Флэймз»), але ў яго зараз траўма, Аляксей Протас («Вашынгтон Кэпіталз») і Уладзіслаў Калячонак («Юта»).

Каментары3

  • Не панятна
    12.10.2024
    У чым сэнс гэтай навіны? Адбылося нешта грандыёзнае? Ці гэтыя "беларусы" - сапраўды беларусы? Нешта сумняюся.
  • Жвір
    12.10.2024
    Цудоўна. Пазытыўная навіна.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Куды знікла «самая паспяховая ракета» Украіны «Фламінга»?22

У Парыжы правялі ператрус у мясцовым офісе X і выклікалі на гутарку Ілана Маска1

Беларусь увайшла ў пяцёрку найбуйнейшых пастаўшчыкоў у Кітай курыных лапак2

Эпштэйн рабіў генетычны тэст. «Там сказана, што я з Беларусі»20

Першая частка «Валадара пярсцёнкаў» выйдзе ў пракат з дубляжом на беларускай мове3

У Віцебску аўтасалон выставіў балід «Формулы-1». Няўжо сапраўдны?

Палітвязняў па ўсёй краіне апытваюць: пасля памілавання вы хочаце застацца ў Беларусі ці з'язджаць?10

У Мінску кіроўца аўтобуса не пусціў у салон жанчыну з сабакам. Ці мае ён рацыю?7

Дакументальны фільм пра Меланію Трамп аказаўся касавым правалам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць