Грамадства

У Беларусі створаць агульную базу авіяпасажыраў

На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікавана рашэнне стварыць адзіную аўтаматызаваную сістэму персанальных даных пасажыраў самалётаў. У яе будуць уключаць інфармацыю пра ўсіх, хто лётае паветраным транспартам, даныя «неўязных» грамадзян і некаторыя іншыя звесткі.

У дакуменце адзначаецца, што авіякампаніі, якія займаюцца міжнароднымі паветранымі перавозкамі, павінны забяспечыць перадачу ў гэтую базу персанальных звестак авіяпасажыраў, якія вылятаюць і прыбываюць у краіну.

Авіякампаніі мусяць паведамляць пра прозвішча, імя і імя па бацьку пасажыраў, пол, дату нараджэння, даныя аб грамадзянстве або падданстве, від, тэрмін дзеяння, серыю і нумар дакумента, на падставе якога набыты квіток.

Акрамя таго, у сістэме будуць даныя пра авіякампанію, нумар рэйса, дату і час вылету, колькасць пасажыраў на борце, назву аэрапортаў вылету і прызначэння, код браніравання і іншая інфармацыя.

У сваю чаргу авіяперавозчыкі, падключаныя да сістэмы, атрымаюць доступ да базы даных пра пасажыраў, якім забаронены ўезд у Рэспубліку Беларусь.

Паведамляецца, што тэрмін захоўвання персанальных даных пасажыраў у сістэме складзе два гады.

Каментары

Цяпер чытаюць

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Усе навіны →
Усе навіны

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі3

Просіць падтрымкі шматдзетная сям'я, у якой абое бацькоў былі палітвязнямі3

УСУ ўдарылі па складзе боепрыпасаў у Данецку

«Заробку 3600, як кажуць у статыстыцы, у нашай сям'і няма». Беларусы расказалі, колькі зарабляюць і як размяркоўваюць бюджэты1

Тыктокерка трапіла на беларускія маліны па 144 рублі за кіло

«Народ памірае, і бальніц не трэба. Галоўнае прэзідэнцкая і дэпутацкая!!!». Што людзі пішуць пра закрыццё рэабілітацыйнага цэнтра на Гомельшчыне10

У расійскім КВЗ Беларусь па-хамску паказалі як сметніцу на пабягушках35

У аднаго з мужчын, якія суправаджалі Анджаліну Джалі ва Украіне, узніклі праблемы з ваенкаматам9

У Беларусі распрацоўваюць штучную рыбу для кармлення школьнікаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць5

За падпіску на каналы трэш-блогера Мэлстроя цяпер будуць караць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць