Грамадства11

Інваліду з Кобрына пагражае да сямі гадоў за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

У 2016 годзе ў машыне Аляксандра Краўчука выбухнуў газавы балон — мужчыну адарвала нагу. Пасля гэтага ён няспынна змагаўся з беларускімі чыноўнікамі.

Аляксандр Краўчук. Фота: Tut.by

55-гадовы Аляксандр Краўчук родам з Кобрына. Да траўмы займаўся прадпрымальніцтвам. Мае дарослага сына і непаўналетнюю дачку.

Трагічная гісторыя здарылася з мужчынам у 2016 годзе. Аляксандр за пяць гадоў да гэтага набыў сабе ў Германіі «газавы» Volkswagen Touran 2006 года выпуску. У студзені 2014-га яму пазванілі з прадстаўніцтва афіцыйнага дылера Volkswagen «Атлант-М» і сказалі, што варта замяніць газавыя балоны — у Еўропе некалькі з іх выбухнулі. Брак быў на баку вытворцы аўто.

Аляксандру замянілі заднюю пару і сказалі чакаць на замену пярэдняй. Пазванілі яму толькі ў жніўні 2016 года, і яны з сынам і дачкой рушылі ў Мінск, каб замяніць балоны.

«Па дарозе я заехаў на запраўку. Усё як звычайна — газавы шланг у аўтамабіль, працэс пайшоў… Калі я прачнуўся, вакол стаяў лямант. Я прыўзняўся і пабачыў, што аўто разнесла ад выбуху. На шчасце, жонка і дзіця не надта пацярпелі, а мне аскепкамі адарвала нагу ніжэй за калена», — распавядаў Аляксандр выданню «Аўтабізнэс».

Аўтамабіль Краўчука пасля выбуху. Фота: kbr.by

Пасля гэтага пачаўся бой Краўчука з чыноўнікамі. Той спрабаваў высветліць, хто панясе адказнасць за выбух балона, але ад яго паўсюль адмахваліся. Беларускія следчыя тады казалі, што ім складана прааналізаваць, што ж насамрэч адбылося — такіх выпадкаў у Беларусі да гэтага не было.

У выніку ён дамогся невялікіх кампенсацый для сябе і сына — 4000 і 400 даляраў адпаведна. 

Аляксандр Краўчук. Фота: «Радыё Рацыя»

У апошнія гады Краўчук жыў у вёсцы Дзявяткі Кобрынскага раёна. Там ён спрабаваў добраўпарадкаваць дзедаву сядзібу. За тое, што вычысціў сажалку побач з домам, у 2019 годзе атрымаў штраф у 5500 рублёў — сажалка была дзяржаўная, таму, маўляў, права на гэты ён не меў.

Таксама ён дамагаўся вяртання ільготнага падатку на карыстанне зямлёй для інвалідаў. За год за 13 сотак пад гаражы ён мусіў плаціць дзве свае пенсіі. Прадаць, па яго словах, іх не выходзіла — пакупнікоў не было.

Дамагаўся і працы для сябе з дастойнай аплатай, даходзіў да міністраў. Апошнім вядомым месцам працы мужчыны была Кобрынская ветэрынарная станцыя, але адтуль ён 25 сакавіка 2021 года пайшоў у стачку.

Аляксандр Краўчук. Фота: «Радыё Рацыя»

Што-нішто зрабіць скаргамі насамрэч удавалася. Напрыклад, да сядзібы ў Дзявятках праклалі дарогу.

Праз актыўнасць Краўчука на яго перыядычна пісалі пасквілі праўладныя медыя. У 2021 годзе раёнка прысвяціла Аляксандру цэлы цыкл з некалькіх публікацый.

«Мясцовы аматар дзяржаўнай падтрымкі і «змагар» па перакананнях, вядомы нашым чытачам інвалід Аляксандр Краўчук», — так пісала пра яго афіцыйнае выданне.

Судовыя эпапеі ды пераслед Краўчука працягваліся. У 2023-м яго як мінімум адзін раз штрафавалі за «распаўсюд экстрэмізму» і адзін раз за «няправільнае выкарыстанне зямельных рэсурсаў». Таксама за апошнія два гады прайшло некалькі судоў, па якіх ён дамагаўся кампенсацыі за выбух машыны, праз які ён стаў інвалідам. Вынік іх невядомы.

Невядома таксама, ці затрыманы цяпер Аляксандр або знаходзіцца пад хатнім арыштам. Апошнюю скаргу разгледзелі 18 мая 2024 года, акурат на «прымяненне затрымання, заключэння пад варту ці хатняга арышту або працягу тэрміна ўтрымання».

Суд над кобрынцам пачнецца 22 кастрычніка ў Брэсцкім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Судзіць яго будзе старшыня суда Любанскага раёна Андрэй Сіз. 

Андрэй Сіз. Фота: med-luban.by

Аляксандру Краўчуку пагражае да сямі гадоў калоніі. Сутнасць абвінавачанняў невядомая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Woodoo Cult
    21.10.2024
    Что за бред? Какая борьба с чиновниками, не могу понять? Взорвался дефектный баллон Фольксвагена, компания должна выплатить компенсацию. Нет-- обращение в суд.

Цяпер чытаюць

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда5

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Усе навіны →
Усе навіны

Экватарыяльная Гвінея перанесла сталіцу з вострава на мацярык2

Над усёй Грэцыяй закрылі паветраную прастору з-за праблем з сувяззю

ЗША гатовыя пакінуць уладу паплечнікам Мадура, бо «большасць апазіцыі не знаходзіцца ў Венесуэле»13

У Беларусі забаранілі прадаваць піва ў вялікіх бутэльках3

У Рэчыцы людзі выйшлі прыбіраць снег. Іх аштрафавалі8

Інструктар тлумачыць, як магла адбыцца трагедыя з беларускай, якую знесла плынню пад Мурманскам5

Два хлебазаводы сталі выпускаць хлеб з фіялетавай пшаніцы1

Дарадца Ціханоўскай: Пасля змены ўзроўню аховы ўзмацніўся ціск на Офіс з боку рэжыму4

Трамп хоча здабываць нафту ў Венесуэле. Наколькі гэта рэальна і каму яна дастанецца?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда5

Рыта Дакота набыла дом за некалькі мільёнаў даляраў каля Галівуда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць