Культура1010

Ініцыятыва Maldzis выкупіла Трэці статут ВКЛ

У межах працы па вяртанні беларускіх каштоўнасцяў ініцыятыва Maldzis выкупіла Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года (Трэці Статут), надрукаваны ў Вільні ў 1693 годзе на польскай мове.

Статут ВКЛ 1588 года — самае важнае выданне, надрукаванае ў Вялікім Княстве Літоўскім за ўсе часы яго існавання, і адзін з самых дасканалых прававых дакументаў у тагачасным свеце.

«Трэці Статут ВКЛ — гэта помнік беларускай прававой культуры, у якім можна ўбачыць ідэю ўсталявання прававой дзяржавы і першы крок да яе. Статут абараняў незалежнасць ВКЛ і ў ім была рэалізаваная агульнапрынятая сёння ідэя падзелу ўлады на тры галіны: заканадаўчую, выканаўчую і судовую.

Статут дзейнічаў цягам больш як 250 гадоў, перажыў падзелы Рэчы Паспалітай і знікненне ВКЛ у выніку ўключэння беларускіх зямель у склад Расейскай імперыі. Для параўнання, найстарэйшая ў свеце Канстытуцыя ЗША толькі набліжаецца да свайго 240-гадовага ўзросту», — кажа кіраўнік ініцыятывы Павел Мацукевіч.

Здабыты старадрук знойдзены ў антыкварнай краме ў Калішы (Польшча) і набыты на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Сяргея Казлоўскага, Рамана Андрыянава, Філіпа Дайнэкі і Дар’і Сліж. 

Бліжэйшым часам Статут будзе выстаўляцца на адмысловых мерапрыемствах па-за Беларуссю, але праз некаторы час будзе перададзены ў першую меркаваную сталіцу ВКЛ — Наваградак, у мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей, у якасці грамадскага падарунка. 

Набыты Статут выйшаў у свет у друкарні Віленскай акадэміі езуітаў у 1693 годзе паводле рэдакцыі 1648 года. Выданне 1693 года маецца ў шэрагу буйных бібліятэк і музеяў свету, у тым ліку і ў Беларусі. 

Арыгінальны Статут ВКЛ 1588 года быў напісаны на «русінскай мове», якая з усіх найбольш блізкая да сучаснай беларускай. Першы польскі пераклад з’явіўся праз чвэрць стагоддзя пасля прывілею польскага караля і вялікага князя літоўскага Жыгімонта III Вазы, які 28-га студзеня 1588 года і зацвердзіў Статут.

«Статут ВКЛ быў узорам для іншых дзяржаў, у прыватнасці Расеі і Прусіі, якія выкарыстоўвалі яго пры распрацоўцы свайго права. Да распрацоўкі Статута прычыніліся славутыя беларускія дзяржаўныя дзеячы і дыпламаты Астафій Валовіч і Леў Сапега, якія складаюць гонар нацыі. Падобныя вяртанні, як набыццё Статута, паказваюць, што іх праца шануецца нашчадкамі і з’яўляецца істотным элементам сённяшняй ідэнтычнасці беларусаў», — кажа Рыгор Астапеня, апякун ініцыятывы Maldzis.

***

Ініцыятыва атрымала назву ў гонар Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя беларускія каштоўнасці і імёны. Maldzis працягвае гэтую справу і бачыць сваю місію ў аб’яднанні беларусаў вакол нацыянальнай ідэнтычнасці і ўмацаванні вобраза Беларусі як еўрапейскай нацыі.

Каментары10

  • .
    18.10.2024
    Ці разумна зараз вяртаць нацыянальныя каштоўнасці на тэрыторыю Беларусі?
    Адносіны да іх з боку дзяржавы і ўвогуле прававыя механізмы паступова дэградуюць.
    Верагодна, мае сэнс часова захоўваць іх у "паралельных" эмігранцкіх структурах, напрыклад, сваіх музеях.
  • Y
    18.10.2024
    Малайцы, але навошта цяпер у Беларусь вяртаць?
  • А
    18.10.2024
    Мова яго не руская. Русінская альбо старабеларуская

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?31

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Кола адляцела ад грузавіка і прыляцела ў медыцынскую ўстанову1

Беларускіх і расійскіх пілотаў трэці дзень утрымліваюць у Тунісе без тлумачэння прычын. У іх адабралі пашпарты4

Якім будзе надвор'е на калядным тыдні1

«Мінск!» У новым сезоне серыяла «Эмілі ў Парыжы» згадалі Беларусь4

Прэм’ерныя паказы спектакля «Ладдзя роспачы» пройдуць у РТБД з 27 да 30 снежня

П'яны жыхар Брэста «пераблытаў» тралейбус з прыбіральняй4

Да $2000 за метр, і гэта не Мінск. Што за новабудоўля ў Брэсце, праз якую спрачаюцца гараджане?2

Чалавек у інвалідным вазку ўпершыню пабываў у космасе2

Расіяне перайшлі мяжу і прымусова вывезлі з Сумскай вобласці больш за 50 цывільных асоб, найстарэйшай жанчыне 89 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?31

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць