Грамадства11

Жыхара Круглага асудзілі да трох гадоў калоніі за каментары пра Лукашэнку

Суд Круглянскага раёна асудзіў мясцовага жыхара Уладзіміра Парашкова да трох гадоў калоніі па артыкуле аб паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), піша «Вясна». Справу разглядала суддзя Таццяна Сідаровіч.

Паводле матэрыялаў справы, Парашкоў пісаў каментары пад допісамі на ютубе і ў інстаграме, у якіх абвінавачваў Лукашэнку «ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў». Адзначаецца, што каментары мужчына пачаў пакідаць яшчэ да выбараў 2020-га года — так, першыя з іх датуюцца лістападам 2019 года.

15 кастрычніка Магілёўскі абласны суд разгледзеў апеляцыйную скаргу Уладзіміра. Па выніках працэсу першапачатковы прысуд быў пакінуты без зменаў.

Вядома, што ў гэтым красавіку Уладзімір Парашкоў прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Каментары1

  • Усё правільна напісаў
    19.10.2024
    пісаў каментары пад допісамі на ютубе і ў інстаграме, у якіх абвінавачваў Лукашэнку «ў здзяйсненні цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў».

    Усё правільна чалавек напісаў. Любы, хто адчыніць Крымінальны Кодэкс, можа пабачыць на ўласныя вочы, колькі артыкулаў Крымінальнага Кодэкса парушыў Лукашэнка.
    У тым ліку такіх, за якія паложана пажыццёвае зняволенне і смяротнае пакаранне.

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву5

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць