Улада11

Анжаліка Борыс сустрэнецца з Лехам Качынскім

Дэлегацыя неафіцыйнага Саюза палякаў выехала ў Варшаву 21 лютага.

Дэлегацыя неафіцыйнага Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) на чале з Анжалікай Борыс сустрэнецца сёння з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім.

Як паведаміла намеснік старшыні неафіцыйнага СПБ Анжаліка Арэхва, дэлегацыя выехала ў Варшаву 21 лютага. У яе склад, апрача Борыс, увайшлі старшыня галоўнага савета арганізацыі Анджэй Пачобут, намеснік старшыні Мечыслаў Яскевіч і прэс‑сакратар Ігар Банцар.

Усе трое былі асуджаны 15 лютага на пяць сутак адміністрацыйнага арышту за арганізацыю ў Гродне несанкцыянаванага мітынгу ў падтрымку Івянецкай арганізацыі незарэгістраванага СПБ, якая падверглася націску ўладаў. Раніцай 20 лютага яны выйшлі на волю.

Сустрэча прадстаўнікоў СПБ з прэзідэнтам Польшчы адбудзецца па ініцыятыве Качыньскага.

16 лютага Качыньскі накіраваў Аляксандру Лукашэнку ліст, у якім выказаў «рашучы пратэст у сувязі з ростам рэпрэсій супраць Саюза палякаў на Беларусі». Ён нагадаў аб міжнародных абавязацельствах Беларусі і двухбаковым дагаворы аб добрасуседстве, дружбе і супрацоўніцтве.

На думку Качыньскага, асабістае ўмяшанне ў інцыдэнт Аляксандра Лукашэнкі стала б доказам, што ён »хоча захаваць добрыя адносіны паміж дзвюма краінамі».

Нагадаем, раскол Саюза палякаў на Беларусі адбыўся ў 2005 годзе. Частка арганізацыі афіцыйна зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі Беларусі. Неафіцыйнае крыло СПБ на чале з Анжалікай Борыс падтрымліваюць польскія ўлады.

Цяперашні беларуска‑польскі канфлікт узнік у сувязі з сітуацыяй вакол Дома польскага ў Івянцы (Валожынскі раён Мінскай вобласці), на які прэтэндуюць два крылы СПБ.

17 лютага суд Валожынскага раёна абавязаў дырэктара Дома польскага Тэрэсу Собаль пакінуць будынак і перадаць яго кіраўніцтву мясцовай арганізацыі зарэгістраванага СПБ Станіславу Бурачэўскаму. Кіраўніцтва неафіцыйнага СПБ мае намер абскардзіць рашэнне суда.

У Варшаве рыхтуецца спіс беларускіх грамадзян, замешаных у парушэнні правоў польскай меншасці ў Беларусі, якім будзе забаронены ўезд на тэрыторыю Польшчы.

У Мінску заяўляюць пра неабгрунтаванасць прэтэнзій Варшавы. Як заявіў на мінулым тыдні ў інтэрв’ю БелТА ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка,

«беларускія ўлады не ўмешваюцца ў сітуацыю з Домам польскім у Івянцы».

Каментуючы магчымае ўвядзенне Польшчай эканамічных і палітычных санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, ён падкрэсліў: «Беларусы не могуць быць прадметам торгу, тым больш на ўзроўні кіраўнікоў краін».

Віцэ‑страшыня Еўракамісіі Кэтрын Эштан заявіла, што дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да Саюза палякаў падрываюць намаганні Еўрасаюза па наладжванні адносін з Беларуссю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску цэлую вуліцу накрыла «антрапагенным» снегам4

Улады Непала аб'явілі план ачысткі Эверэста ад смецця4

Бабарыка і Калеснікава прыехалі ў Германію. Іх сустрэў міністр замежных спраў32

Міністр сувязі паабяцаў за 5 гадоў павялічыць хуткасць мабільнага інтэрнэта ў 4 разы2

«Можна ўявіць, наколькі амаральнай асобай з'яўляецца стваральнік гэтага нялюдскага механізму»21

У Гдыні на тэрыторыі вайсковай часці затрымалі п'янага беларуса1

Ганне Лукашэнка далі прэмію «За духоўнае адраджэнне»13

Амерыканцы ўпершыню запрасілі на перамовы з украінцамі еўрапейцаў, катарца і турка4

У Чэрвеньскім раёне за 185 тысяч даляраў прадаюць сядзібу з 200‑гадовай гісторыяй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА16

Спявак Дзмітрый Калдун паказаў сваю мінскую кватэру недалёка ад Драздоў ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць