Свет11

Прэзідэнт Бразіліі ўпаў у сваёй рэзідэнцыі і стукнуўся галавой. Праз гэта ён адмяніў паездку на саміт БРІКС

Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіа Лула да Сілва адмяніў паездку на саміт БРІКС у Казані па парадзе дактароў. Саміт адбудзецца 22-24 кастрычніка, прэзідэнт Бразіліі возьме ўдзел у ім па відэасувязі.

Лула да Сілва і Байдэн. Фота: Alex Brandon / AP 

Апарат прэзідэнта Бразіліі паведаміў, што здарылася. 

Лула павінен быў вылецець на саміт ужо ў другой палове дня па мясцовым часе ў нядзелю. Але ён упаў у сваёй рэзідэнцыі і пашкодзіў галаву ў вобласці патыліцы. Яго агледзелі дактары ў бальніцы, якія вырашылі не шпіталізаваць прэзідэнта, піша Бі-бі-сі.

У даведцы з бальніцы сказана, што 78-гадовы прэзідэнт можа выконваць свае абавязкі, але ад далёкіх авіяпералётаў яму рэкамендуецца часова адмовіцца.

Саміт БРІКС павінен быў стаць самай прадстаўнічай міжнароднай сустрэчай у Расіі з часу яе нападу на Украіну. Расія прадстаўляе свой удзел у БРІКС як аргумент на карысць таго, што заходнія намаганні, накіраваныя на яе дыпламатычную ізаляцыю, праваліліся. Прэзідэнт Бразіліі вядомы сваім стрыманым стаўленнем у ваеннай падтрымцы Украіны.

Пры гэтым сам Уладзімір Пуцін два дні таму пацвердзіў, што не паедзе на саміт G20, які пройдзе ў лістападзе ў Бразіліі. Бразілія з'яўляецца чальцом Міжнароднага крымінальнага суда, які выдаў ордэр на арышт Пуціна, аднак расійскі прэзідэнт пераконвае, што гэта не было прычынай ягонай пастановы.

Каментары1

  • Маё імя
    21.10.2024
    Самастрэл. Мужык зрабіў уласны брыкс, каб не лезці ў зашквар з крамлёўскім БРЫКСАМ.

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

Абноўлена Рада па развіцці прадпрымальніцтва. З яе прапаў Тапузідзіс2

Пачаўся суд над забойцам Чарлі Кірка Тайлерам Робінсанам5

На 10 гадоў асудзілі мінчука за ДТЗ, у якім загінулі чатыры чалавекі

Запланаваныя перамовы Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША адбыліся4

Як цяпер жыве «суровы турыст» з Беларусі, які стаў знакамітым 12 гадоў таму7

55‑гадовага жыхара Мазыра адправілі за краты па папулярным палітычным артыкуле

Паглядзіце, як выглядае Мінск перад Усебеларускім народным сходам14

Карлас Алос: Звальненне са зборнай Беларусі — абсалютна нечаканае2

Дзясяткі краін ахапіла новая хваля грыпу, прыйшоў новы небяспечны штам3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных39

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць