«Я фатограф і шукаю мадэляў». Новы развод ад ашуканцаў у тэлеграме
Ашуканцы пастаянна ўдасканальваюць метады апрацоўкі патэнцыйных ахвяр. Папулярны прыём апошняга часу: паведамленне ад імя добрага знаёмага ў тэлеграме з просьбай даць грошы. Падвох складана заўважыць, бо вам хутчэй за ўсё напішуць з яго сапраўднага акаўнта, а ў пацвярджэнне яшчэ скінуць галасавое паведамленне са, здавалася б, сапраўдным голасам сябра.

А як яны атрымліваюць доступ да акаўнта? Напрыклад, рассылаючы паведамленні-хітрыкі. Нядаўна іх атрымалі адразу некалькі чытачоў Newgrodno.by, піша выданне.
«Добры дзень! Я пачатковец фатограф, шукаю мадэляў на бясплатную фотасесію для паляпшэння свайго партфоліа, мне карысна і вам прыемна, я дапамагу вам падабраць выяву і лакацыю, ад вас патрабуецца толькі добры настрой і прысутнасць. Што скажаце?» — гаворыцца ў паведамленні.
Далей фатограф прапануе паглядзець яго работы і ацаніць іх. Для гэтага дастаткова перайсці па спасылцы.
«Але як толькі вы гэта зробіце, то доступ да вашага акаўнта атрымаюць ашуканцы. Далей яны паспрабуюць з дапамогай штучнага інтэлекту згенераваць ваш голас. Пасля гэтага пачнуць «даіць» спіс кантактаў ад вашага імя. Схема далей стандартная, маўляў, дапамажы грашыма тэрмінова. Хто-небудзь ды і адгукнецца», — распавядае адна з чытачак Newgrodno.by.
Яна перайшла па ссылцы і вельмі пра гэта пашкадавала.
Каментары
? У тг існуюць злачынныя каналы якія крадуць асабістыя дадзеныя адным клікам ? Скаргу Дураву ! )
Так, калі перайсці па шкоднаснай спасылцы, можна выпадкова атрымаць шкоднасны код на сваю прыладу і магчыма, згубіць над ёй кантроль. Але ж не адразу, бо ёсць убудаваныя механізмы абароны ў тым жа андройд.
Звычайна па такіх спасылках фішынгавы сайт, які запросіць аўтарызацыю нібыта на свой сэрвіс, а насамрэч для паўторнага ўваходу ў акаўнт махляром. Або праграма, якую трэба самастойна загрузіць, і якая скрадзе сесію тэлеграма.
Калі махляр зойдзе ў акаўнт, вам прыйдзе паведамленне пра тое, і ў вас яшчэ ёсць суткі, каб выдаліць чужую сесію. І ў гэтыя суткі ён не можа "скрасці акаўнт", бо ёсць забарона выкідваць іншыя сесіі, якая дзейнічае суткі пасля новага ўваходу. Як раз на такія выпадкі.
Карацей, дзяўчына не толькі перайшла па спасылцы, яна яшчэ атрымлівала коды аўтарызацыі, адсылала іх чужым людзям, ігнаравала паведамленні пра паўторны ўваход у акаўнт.
Каб згенераваць ваш голос, патрэбна знайсці ў вашым акаўнце ў вашых чатах вашы галасавыя паведамленні. Не ва ўсіх яны ёсць.
Небяспечная спасылка ёсць у артыкуле-першакрыніцы. Менавіта яна ўжо не працуе, і Google Safe Browsing мае яе ў сваёй базе, і сам сайт выдалены. Была tme-ig.***/join/*** - тыпа нагадвала інвайт у іншы чат. Будуць рабіць новыя.
У каментах або сапраўдныя "хамячкі", або кантора, што помсціць тэлеграму за "Голас", пратэсныя і дваровыя чаты. Людзі, не займайцеся папулізмам і канспіралогіяй, лепш вывучайце бяспеку ў інтэрнэце, спатрэбіцца і ў іншых мэсэнджэрах, сацсетках, банкаўскіх праграмах і г.д.