Грамадства33

Стала вядома, у чым могуць вінаваціць Ігара Ільяша

Пра затрыманне Ігара Ільяша паведамлялася сёння раніцай.

Ігар Ільяш з жонкай Кацярынай Андрэевай. Фота: сацсеткі

Пазней ГУБАЗіК апублікаваў відэа з былым журналістам Ігарам Ільяшом. У відэа ён кажа, што даваў інтэрв'ю пра сваю палітзняволеную жонку медыя, якія ўлады пасля прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». А таксама, што каментаваў украінскаму журналісту пытанне пра ўдзел Беларусі ў вайне.

Імаверна, гэта ставіцца Ільяшу ў віну.

Ігар Ільяш — былы журналіст. Яго жонку Кацярыну Андрэеву (Бахвалаву) рэжым Лукашэнкі пакараў за стрым з мінскай «Плошчы Перамен» 15 лістапада 2020 года.

У лютым 2021 года журналістцы «Белсата» Андрэевай прысудзілі 2 гады зняволення паводле 342 артыкула «за ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак», а ў 2022 годзе, ужо падчас адбыцця першага тэрміну, зноў — 8 гадоў і 3 месяцы паводле артыкула 356 аб «здрадзе дзяржаве». Сутнасць абвінавачванняў па гэтай справе дакладна невядомая дагэтуль.

Каментары3

  • русский
    22.10.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Павал
    22.10.2024
    На Зялескага падобны. Не радня?
  • Вольга
    23.10.2024
    Варта пасля ведаць усіх датычных пайменна. НН, Белпол - ?

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце22

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

У Наваполацку падчас футбольнага матчу двойчы мячом прабілі дах трыбун ВІДЭА4

У Мядзведжыне татальна высякаюць лес. Афіцыйная версія — ратуюць ад караеда10

Трамп назваў Дэмакратычную партыю галоўным ворагам ЗША пасля Ірана15

Дырэктараў пачнуць штрафаваць за вялікія зарплаты7

Навукоўцы: хімікаты ў нарошчаных валасах могуць павышаць рызыку раку грудзей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона1

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць