Улада11

Еўрапарламент плануе абмеркаваць 25 лютага сітуацыю ў Беларусі

У парадак дня міні‑сесіі Еўрапарламента, якая адбудзецца ў Бруселі 25 лютага, плануецца ўключыць дэбаты па сітуацыі ў Беларусі.

Як паведамілі ў прэс‑службе парламента ЕС, чакаецца, што рэзалюцыя па Беларусі будзе разгледжана ў межах пленарнай сесіі 8—11 сакавіка ў Страсбургу.

У рамках міні‑сесіі шэраг сустрэч 23—25 лютага правядуць у Еўрапарламенце старшыня не прызнанага ўладамі Саюза палякаў на Беларусі (СПБ) Анжаліка Борыс і лідэр руху »За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч. Запланавана яго сустрэча са старшынёй Еўрапарламента Ежы Бузекам.

Як раней паведамлялася, 25—27 лютага Мінск наведае місія Еўрапарламента ў складзе чатырох чалавек. Вядома, што яе ўзначаліць балгарскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранесце Крысціян Вігенін. Таксама ў склад місіі ўвойдуць фінскі дэпутат, кіраўнік падкамітэта па правах чалавека Хайдзі Хаўтала і польскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.

22 лютага міністры замежных спраў краін ЕС выказалі заклапочанасць сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, у асаблівасці ў сувязі з падзеямі вакол Саюза палякаў на Беларусі.

Канфлікт у СПБ абвастрыўся з‑за сітуацыі вакол Дома польскага ў Івянцы (Валожынскі раён Мінскай вобласці). На яго прэтэндуюць два крылы СПБ — афіцыйнае, прызнанае беларускімі ўладамі, і неафіцыйнае, якое падтрымлівае кіраўніцтва Польшчы. 17 лютага суд Валожынскага раёна абавязаў дырэктара Дома польскага Тэрэсу Собаль вызваліць будынак і перадаць яго кіраўніцтву мясцовай арганізацыі зарэгістраванага СПБ.

15 і 17 лютага было затрымана і асуджана некалькі дзесяткаў актывістаў неафіцыйнага саюза.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з дзяржаў рыхтуецца да першай у свеце планаванай міграцыі ўсёй нацыі3

На Міншчыне заўважылі два магчымыя тарнада

«Я страціла сэнс жыцця». Спявачцы Рыце Дакота забаранілі выступаць у Расіі30

У Будславе археолагі адкапалі старажытны падмурак касцёла

Былы беларускі ваяр суткі катаваў свайго сябра, а пасля забіў сябе40

Сёлета кляшчы кусаюць беларусаў амаль на 11% часцей, чым летась

Столькі праблем, а тут Стрыжак з яго падлеткавымі гульнямі40

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на шакалад здзіўляюць

Цэны на шакалад здзіўляюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць