Свет

У Іспаніі моцныя дажджы прывялі да паводкі. Загінулі больш за 50 чалавек

Па даных іспанскіх метэаролагаў, усяго за восем гадзін у Валенсіі выпала 491 мм ападкаў, што адпавядае прыблізна гадавой норме.

У Іспаніі моцныя дажджы прывялі да паводкі. Фота: Alberto Saiz / AP

У выніку паводкі, выкліканай ліўневымі дажджамі ў іспанскім рэгіёне Валенсія, загінулі прынамсі 51 чалавек, паведамілі мясцовыя ўлады, піша Бі-бі-сі.

Кіраўнік рэгіянальнага ўрада Карлас Мазон заявіў, што выратавальная аперацыя ў пацярпелых раёнах працягваецца, і пакуль немагчыма ўстанавіць дакладную колькасць загінулых.

У сацыяльных сетках з'явіліся кадры, на якіх відаць, як патокі вады змываюць масты і аўтамабілі. На некаторых відэа людзі ўзбіраюцца на дрэвы, каб выратавацца ад паводкі.

Моцныя залевы прайшлі на ўсходзе і поўдні Іспаніі, у выніку чаго многія раёны аказаліся затопленымі, таксама было парушана чыгуначнае і авіязлучэнне. Некаторыя авіярэйсы, якія павінны былі прызямліцца ў Валенсіі, адменены або перанакіраваны ў іншыя рэгіёны. У гэтым іспанскім рэгіёне таксама цалкам спынена чыгуначнае злучэнне.

Па даных іспанскіх метэаролагаў, усяго за восем гадзін у Валенсіі выпала 491 мм ападкаў, што адпавядае прыблізна гадавой норме. Паведамляецца, што сотні мясцовых жыхароў, заблакаваных у затопленых раёнах, тэлефануюць у СМІ, спрабуючы атрымаць дапамогу або інфармацыю пра зніклых сваякоў.

Ратавальныя службы выкарыстоўваюць дроны для пошуку людзей. Дзясяткі жыхароў Валенсіі ўсю ноч чакалі выратавальнікаў у сваіх машынах, а таксама на дахах і мастах, пішуць мясцовыя СМІ.

«Мы сутыкнуліся з беспрэцэдэнтнай сітуацыяй, якой ніхто не памятае», — сказаў Маезон. Напярэдадні ўлады паведамлялі, што прынамсі сем чалавек зніклі без вестак у Валенсіі і паўднёва-ўсходняй правінцыі Альбасетэ.

Дзяржаўнае метэаралагічнае агенцтва Іспаніі AEMET абвясціла павышаны ўзровень небяспекі ў Валенсіі і некаторых частках Андалусіі. Мэрыя горада Валенсія заявіла, што заняткі ў школах і спартыўныя мерапрыемствы будуць адменены ў сераду, а гарадскія паркі застануцца закрытымі.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс заявіў, што з трывогай сочыць за паведамленнямі пра зніклых людзей, і заклікаў жыхароў пацярпелых рэгіёнаў «пазбягаць непатрэбных паездак».

Каментары

Цяпер чытаюць

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ7

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Сілавікі затрымалі лідара гурта «Палац» Алега Хаменку12

Падарыў дзіцяці кватэру, але потым шмат што памянялася. Ці можна адмяніць дароўную грамату?1

Беларус скраў дзевяць пыласосаў са склада ў Расіі, а затым прывёз іх у міліцыю2

Здаравенная змяюка выпаўзла пагрэцца на набярэжнай у Брэсце10

З’еў кілаграм клубніц — і нічога! А вось што кажа доктар

«Эміграцыя адабрала ўсё». Айцішнікі незадаволены новай якасцю жыцця70

Бункерны дзед. Хаменеі падчас вайны і палітычная будучыня Ірана

Як склаўся лёс кацяняці, якога ратаваць на дарозе ў Брэсце спыніліся ўсе кіроўцы. На жаль, сумна4

Сенатар Грэм: Трамп падтрымаў новыя санкцыі супраць Расіі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ7

Пяць мутных момантаў у гісторыі пра даносчыка Бялюціна і «спецаперацыю» КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць