Надвор'е

Белгідрамет: Кастрычнік у Беларусі быў цяплейшы, чым звычайна

Сярэдняя тэмпература паветра ў Беларусі за кастрычнік 2024 года склала +8,3°С, што на 1,5°С вышэй за кліматычную норму для краіны, паведамілі «Спутніку» ў Белгідрамеце.

Па словах сіноптыкаў, кастрычнік 2024 года заняў дзявятае месца ў рэйтынгу самых цёплых кастрычнікаў з пачатку вядзення назіранняў у 1945 годзе.

Тэмпературная анамалія

Па інфармацыі Белгідамета, на ўсёй тэрыторыі Беларусі ў кастрычніку адзначалася станоўчая тэмпературная анамалія ў межах ад 1 да 2°С. Цёплае было найбольш у Магілёўскай вобласці — тут сярэдняя тэмпература была на 1,9°С вышэй за норму.

Большасць месяца тэмпературы ў асноўным складалі +10..+15°С. У некаторыя дні на паўднёва-захадзе і паўднёва-ўсходзе тэмпература павышалася да +20°С — 10 кастрычніка ў Пінску была зафіксавана нават +23,6°С.

Мінімальная тэмпература ў кастрычніку была зарэгістравана 20 кастрычніка ў Бабруйску — —5°С.

Дажджы

Сярэдняя колькасць ападкаў за месяц па краіне склала 51 міліметр (51 літр на квадратны метр), што складае 94% ад кліматычнай нормы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Усе навіны →
Усе навіны

Сенат ЗША прыняў рашэнне аб завяршэнні шатдаўна

Сайт і сацсеткі Сяргея Ціханоўскага прызнаныя экстрэмісцкімі3

Названы пераможца Букераўскай прэміі 2025 года

Трамп сустрэўся ў Вашынгтоне з лідарам Сірыі аш-Шараа. Той увайшоў у Белы дом праз бакавыя дзверы3

Айцішнік напісаў раман. Нічога падобнага па-беларуску яшчэ не стваралася7

Франак Вячорка: «Лукашэнку амерыканцы патрэбныя нашмат больш, чым амерыканцам Лукашэнка»20

Вядомы амерыканскі спартовец паведаміў, што ягоны новы сабака — клон старога

У Баранавічах у парку паставілі адпужвальнік для птушак. Але ён адпужвае таксама і людзей7

Міністр замежных спраў Літвы абмеркаваў беларускае пытанне з Джонам Коўлам10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання2

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць