Грамадства1717

Лукашэнка: Трамп — гэта сіла

Лукашэнка на чэмпіянаце па дровах пракаментаваў вынікі выбараў у ЗША, піша БелТА.

Фота: Пул першага

«Трамп, канешне, гэта сіла. Як бы я да яго не ставіўся, ён малайчына. Стралялі, ціснулі, хацелі пасадзіць, але ён як бульдозер прайшоўся. Гэта яго асабісты подзвіг на карысць амерыканскага народа. Камала… Камала — гераічная жанчына, ёй не трэба плакаць. Амерыка яшчэ не даспела, каб выбраць жанчыну. Яна з гэтым бульдозерам ішла носам у нос. Плакаць ёй ніяк нельга», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама нагадаў, што Дональд Трамп падчас сваёй выбарчай кампаніі абяцаў спыніць войны, уключаючы канфлікт ва Украіне.

«Калі ён гэта зробіць, мы накіруем петыцыю на Нобелеўскую прэмію», — адзначыў Лукашэнка.

Каментары17

  • фота гэта пацвярджае
    07.11.2024
    чарговы пук первага
  • Не падлізвайся
    07.11.2024
    Трамп сваім бульдозерам і цябе знясе, Саша
  • .
    07.11.2024
    Псіхалогія: быдла разумее і паважае толькі сілу.
    І тое не кожную: ён ніколі не здольны пахваліць мужнасць Украіны, якая супрацьстаіць ворагу, мацнейшаму за яе па рэсурсах.
    А "сілу" плявузгання Трампа паважае. І яго бессаромную прагу да адстойвання шкурных інтарэсаў. Бо сам такі.

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў4

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У сувязі з нападам школьніка на вучняў у Падмаскоўі ўзмацняюць меры бяспекі ў школах Беларусі2

«Кожны рух яму даецца няпроста, але ён не здаецца». Унуку Рыгора Кастусёва трэба дапамога

У Гомелі адбыўся выбух у кватэры

Выхаванцы школы-інтэрната просяць Дзеда Мароза падарыць ім шторы, пасцелю і абутак4

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі супраць расійскай нафты, калі Расія адхіліць мірнае пагадненне1

Вызваленыя палітвязні едуць з Украіны ў Варшаву33

Алесь Бяляцкі расказаў, чаму праваабаронцы ў разгар рэпрэсій вырашылі не пакідаць краіну4

Дарадчыца Трампа ахарактарызавала яго як помслівую асобу з характарам алкаголіка, а Маска — як кетаміншчыка7

З калонамі, ляпнінай і сцэнай. У Мінску прадаюць былы Палац культуры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў4

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць