Грамадства4242

Былы памочнік Канапацкай настойвае: у яе быў нямецкі дазвол на жыхарства, таму рэгістраваць яе кандыдаткай нельга

Дзяніс Ціханенка тлумачыць, што непаўналетнія дзеці Канапацкай, у якіх няма грамадзянства Германіі, іначай не маглі пайсці ў нямецкую школу.

Ганна Канапацкая. Фота: instagram.com/anna.kanopatskaya

Раней «Наша Ніва» паведамляла, што ў свой час Ганна Канапацкая мела нямецкі дазвол на жыхарства. У гэтым няма нічога ні крымінальнага, ні кепскага, сотні мільёнаў людзей на свеце часова жывуць не ў сваіх родных краінах, але згодна з цяперашнімі Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам, існаванне такога дакумента нават у мінулым не дае ёй права цяпер быць кандыдаткай у прэзідэнткі.

Ганна рашуча абвергла гэтую інфармацыю ў сваіх сацыяльных сетках: «Я ніколі не валодала ДНЖ ніякай іншай краіны, у тым ліку і Германіі. Больш за тое, у названы перыяд у мяне не было нават нямецкай візы. Ну а тое, што мае дзеці атрымлівалі тады адукацыю ў Германіі, не з'яўляецца правапарушэннем па вызначэнні. Названая акалічнасць была прадметам больш чым стараннага вывучэння кампетэнтных органаў як у перыяд мінулай выбарчай кампаніі, так і пазней», — сцвярджае Канапацкая.

Аднак былы памочнік Ганны ў часы яе дэпутацтва Дзяніс Ціханенка звяртае ўвагу на тое, што дзеці Канапацкай у сярэдзіне 2010-х былі непаўналетнімі і не маглі вучыцца ў Германіі без аднаго з бацькоў ці апекуна:

«Непаўналетнія дзеці, не грамадзяне Германіі не могуць проста так узяць і пайсці ў нямецкую школу. Для гэтага ў іх павінна быць прапіска, а яна немагчымая без наяўнасці дазволу на жыхарства. Самастойна дзеці не могуць атрымаць гэты дакумент (як і жыць у Германіі), ён выдаецца на падставе дазволу на жыхарства аднаго з бацькоў, які і мела Ганна Канапацкая падчас навучання дзяцей у Германіі».

Аляксей Канапацкі сапраўды яшчэ ў 2015-м вучыўся ў нямецкім Боне і быў на той момант непаўналетнім. Фота: старонка Аляксея УКантакце

Аляксей Канапацкі — той самы малады чалавек, які ў 2020 годзе адзначыўся даносам на праціўнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Чытайце таксама: У 2020-м сын Ганны Канапацкай званіў у міліцыю з даносам на мінчукоў, якія развешвалі стужкі

Па словах Ціханенкі, падчас іх сумесных паездак за мяжу ў 2017—2019 гадах Ганна заўсёды давала памежнікам на кантролі менавіта свой ДНЖ, які ў яе яшчэ тады дзейнічаў.

З былым мужам, Дзмітрыем Канапацкім, Ганна развялася ў 2008 годзе. Дзецьмі ўвесь гэты час у асноўным займалася яна сама. Былы муж сёння ўзначальвае кампанію «Белснаб Камплект», дылера сельскагаспадарчай тэхнікі ў Казахстане і Расіі (у тым ліку і беларускай тэхнікі).

Наяўнасць ДНЖ у Ганны ў мінулым нам пацвердзіла і яшчэ адна крыніца.

Зрэшты, рашучасць, з якой пралукашэнкаўскія каналы кінуліся абараняць Канапацкую, сведчыць аб тым, што яе ўдзел у перадвыбарчай гонцы быў узгоднены зверху. А значыць, хутчэй за ўсё, Цэнтрвыбаркам заплюшчыць вочы на тое, што калісьці ў яе быў «забаронены» дакумент. Запасных Канапацкіх у Аляксандра Лукашэнкі няма.

Каментары42

  • Саша
    15.11.2024
    Иногда не до "дазволаў"
  • Ярослава
    15.11.2024
    Кому-то вообще не пофиг на эти выборы?
  • Абарзелі
    15.11.2024
    Ну абарзелі проста. Пішуць законы, потым на іх жа плююць. Усюды лукавая сямейка бабкі косіць, шклоўская мафія. Адны мацюкі ад гэтага ўсяго.

Цяпер чытаюць

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі расказаў пра новы ўкраінскі контрнаступ

«Яны ўжо ніколі не вярталіся». Беларусы стварылі мультфільм пра палескую шляхту, якая вымушана выехала ў Польшчу6

«Нас там не лічаць за людзей». Былы палітвязень Павел Нікіценка расказаў пра амаль адбытае зняволенне і нечаканае вызваленне2

Трамп заявіў, што Пуцін яго падвёў сваім нежаданнем завяршаць вайну9

«Кіберпартызаны» расказалі, як вылічваюць людзей па «справе Гаюна»9

Расіяне скінулі бомбу на Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, загінула пяць чалавек1

МУС Беларусі: Ніякіх даведак для выезду за мяжу без пашпарта ў нас не існуе19

Кітайцы купілі нямецкія брэнды MediaMarkt і Saturn1

BEROC прызналі экстрэмісцкім фармаваннем1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries6

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць